Наталля Іванаўна Кобрынская
Ната́лля Іва́наўна Ко́брынская (укр.: Наталія Іванівна Кобринська; 8 чэрвеня 1855, в. Белелуя, Сняцінскі павет, Каралеўства Галіцыі і Ладамерыі, Аўстрыйская імперыя — 20 студзеня 1920, Балэхіў, Далінскі павет, Польшча) — украінская пісьменніца, выдавец, феміністка, арганізатар жаночага руху ва Украіне[2]. БіяграфіяНаталля Кобрынская нарадзілася ў сям’і грэка-каталіцкага святара. Бацька пісьменніцы святар Іван Азаркевіч (1826—1903) — дэпутат Галіцкага сойму і аўстрыйскага парламенту (рэйхсрату), грамадскі дзеяч, пісаў вершы. Маці — Акунеўская Тэафілія (прадстаўніца старажытнаўкраінскага роду Акунеўскіх). Стрыечнай сястрой Наталлі была ўрач, феміністка і грамадская дзяячка Сафія Акунеўская. Памерла 22 студзеня 1920 года ў Балэхіве ад тыфу. Фемінісцкая дзейнасцьНаталля Кобрынская стаяла ля вытокаў украінскага фемінізму. У 1883 годзе з’явілася апавяданне «Шумінська» (пазней названае «Дух часу»), а праз год — аповесць «Задля кусника хліба». Тады Наталля Кобрынская зразумела, што мэтай яе жыцця з’яўляецца рэалізацыя фемінісцкіх ідэй праз літаратурныя творы. Іван Франко неаднаразова падкрэсліваў, што яе публіцыстычныя творы не могуць служыць развіццю жаночага духу так эфектыўна, як яе мастацкія творы[3]. У 1884 годзе ў Станіслававе выступіла з ініцыятывай заснавання першай украінскай жаночай арганізацыі «Товариство руських жінок»[4]. У чэрвені 1887 года Наталля Кобрынская і Алена Пчолка падрыхтавалі і выдалі альманах «Першы вянок» — анталогію жаночай творчасці, якую збіралі і выдавалі жанчыны. «Першы вянок» заклаў асновы для развіцця жаночых часопісаў, якія рэдагавалі і выдавалі ўдзельніцы такіх гурткоў. На старонках альманаху публікаваліся фемінісцкія артыкулы Кобрынскай: «Про рух жіночий в новійших часах», «Руське жіноцтво в Галичині в наших часах», «Замужня жінка середньої верстви», «Про первісну ціль Товариства руських жінок в Станіславові»[5]. Наталля Кобрынская вяла актыўную грамадскую дзейнасць, арганізоўвала збор подпісаў за правы жанчын на навучанне ва ўніверсітэтах і гімназіях. На Галіцкі сойм быў вынесены шэраг яе патрабаванняў і прапаноў аб абароне правоў сялянаў. З 1893 па 1896 год Наталля Кобрынская займалася выдавецкай справай. У яе выдавецтве «Жіноча справа» выходзяць тры кнігі альманаху «Наша доля»[6]. ТворчасцьДрукавацца пачала ў 1883 годзе. Асноўныя зборнікі апавяданняў: «Ядзя і Катруся» (1890), «Дух часу» (1898), «Казки» (1904). У творчасці галоўную ўвагу прысвяціла трагічнаму лёсу жанчыны, яе залежнасці. У мастацкіх і публіцыстычных тэкстах яна адлюстроўвала два супрацьлеглыя светы — збяднелую галіцкую вёску і багатую шляхту («Ядзя і Катруся»), апісвала абуджэнне ўкраінскай нацыянальнай свядомасці («Виборець»), народныя звычаі і павер’і («Рожа», «Чортище»), падзеі і жахі Першай сусветнай вайны («Полишений», «Свічка горить», «Каліка», «На цвинтарі»)[7]. Творы
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia