Сафія Атанасаўна Акунеўская-Марачэўская

Сафія Атанасаўна Акунеўская-Марачэўская
укр.: Софія Атанасівна Окуневська-Морачевська
Дата нараджэння 12 мая 1865(1865-05-12)
Месца нараджэння
Дата смерці 24 лютага 1926(1926-02-24) (60 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Муж Вацлаў Даміян Марачэўскі[d][1]
Дзеці Yurii Morachevskyi[d]
Род дзейнасці урач, настаўніца, актывіст за права жанчын, пісьменніца, фізік
Навуковая сфера медыцына
Навуковая ступень доктар медыцыны[d]
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сафія Атанасаўна Акунеўская-Марачэўская (укр.: Софія Атанасівна Окуневська-Морачевська, ням.: Dr. in Sofia Okunewska-Moraczewska; 12 мая 1865(1865-05-12), Dovzhanka[d], Каралеўства Галіцыі і Ладамерыі, Аўстрыйская імперыя24 лютага 1926(1926-02-24), Львоў) — украінскі лекар, педагог, феміністка і эрудыт. Першая выпускніца ўніверсітэта і першая жанчына-урач у Аўстра-Венгрыі. Першая ў Галічыне і Аўстра-Венгрыі пачала выкарыстоўваць прамянёвую тэрапію у барацьбе з анкалогіяй[2]. Упершыню ў Заходняй Украіне арганізавала курсы для сясцёр міласэрнасці, курсы акушэрак, суініцыявала стварэнне першага ўрачэбнага прафсаюза. Склала слоўнік украінскай медыцынскай тэрміналогіі. Першы гінеколаг у Галічыне, адкрыла ўласную медычную практыку, між тым практыкавала ў Львове, Швейцарыі, Чэхіі, аўстрыйскіх лагерах Першай сусветнай вайны.

Блізкая сяброўка Вольгі Кабылянскай, паплечніца Наталлі Кобрынскай, друкавалася ў альманаху «Перший вінок» (псеўданім Ерына, апавяданні «Пісок. Пісок!» і «Родинна неволя в піснях і обрядах весільних»).

Біяграфія

Нарадзілася 12 мая 1865 года ў вёсцы Даўжанка, сёння Цярнопальскі раён, Цярнопальская вобласці, Украіна (тады Цярнопальскага павета, Каралеўства Галічына і Уладзімірыі, Аўстрыйская імперыя) у сям’і святара Атанаса Данілавіча Акунеўскага (паходзіў са старажытнага ўкраінскага роду Акунаў), які ў 1881 годзе паспяхова скончыў Венскі медыцынскі ўніверсітэт і стаў доктарам медыцыны. Тады ў жыцці адбыўся пераломны перыяд, з-за якога Атанас адправіўся ў навуку[3]. Працаваў на Букавіне, куды вельмі часта прыязджала Сафія.

У 1870 годзе памерла маці Сафіі — Караліна Лучакоўская. З тых часоў Сафія выхоўвалася ў цёткі — Тэафіліі Акунеўскай-Азаркевіч, у сям’і Івана Азаркевіча.

Адукацыя

У 1884 годзе Акунеўская ўдалося атрымаць дазвол на здачу экзаменаў за гімназічны курс, і ў 1885 годзе яна іх бліскуча здала пры Львоўскай акадэмічнай гімназіі, чым выклікала сенсацыю ва ўсёй Галічыне (у 1886 годзе гэтую гімназію скончыла толькі 13 дзяўчат). Адным з яе настаўнікаў быў філолаг Юльян Кабылянскі (брат Вольгі Кабылянскай).

Паколькі ў Аўстра-Венгрыі жанчын не прымалі ва ўніверсітэты, у 1887 годзе Сафія і яе сваячаніца Наталля Кобрынская паступілі ў ВНУ ў Швейцарыі. Кобрынская на эканоміку, а Акунеўская на медыцынскі факультэт Цюрыхскага ўніверсітэта, які скончыла ў студзені 1896 года, стаўшы першай жанчынай-урачом у Аўстра-Венгрыі і першай украінкай Галічыны, якая атрымала універсітэцкую медыцынскую адукацыю. Тады ж дэбютавала ў літаратуры — у першым жаночым альманаху «Перший вінок» яна пад псеўданімам Ерына апублікавала апавяданні «Пісок. Пісок!» і «Родинна неволя в піснях і обрядах весільних».

Магіла Сафіі Акунеўскай на Лычакаўскіх могілках.

У Цюрыху Сафія Акунеўская пазнаёмілася са студэнтам Вацлавам Марачэўскім, ураджэнцам Варшавы, які меў рэпутацыю ўкраінафіла, і ў 1890 годзе выйшла за яго замуж. У 1895 годзе падчас шаўчэнкаўскага свята ў Кракаве муж і жонка пазнаёміліся са студэнтам Ягелонскага ўніверсітэта Васілём Стэфанікам. У лютым 1896 года нарадзіла сына Юрыя. У гэтым жа годзе апублікавала сваю доктарскую дысертацыю пра змены ў крыві пад уплывам анеміі, атрымаўшы доктарскую ступень па медыцыне ў Цюрыхскім універсітэце. Як пісала Львоўская газета «Дело»: «Гэта першы доктар сярод украінскіх жанчын, а таксама першы доктар-жанчына ў былой Аўстрыі…».

У 1898 годзе нарадзіла дачку Еву. З 1900 года жыла з мужам і працавала ў Карлавых Варах (Чэхія). Практыкавала ў Швейцарыі, Чэхіі, у Львове.

Медычная дзейнасць

Нягледзячы на атрыманы дыплом і нават абароненую дысертацыю, годную працу знайсці не магла. Яе медычную прафесію ў Польшчы не прызналі: не праз прафесійную няздольнасць, а проста таму што яна-жанчына.

Толькі з 1 кастрычніка 1903 года Акунеўская-Марачэўская пачала практыкаваць у Львове, у дабрачыннай прыватнай «Народнай лякарні» для бедных, якую ўзначаліў яе стрыечны брат Яўген Азаркевіч. Персанал працаваў на дабрачынных пачатках. З розных аддзяленняў Акунеўская адразу абрала гінекалогію і, фактычна, стала першай жанчынай-гінеколагам у Галічыне.

Яна разгарнула пры «Народнай лякарні» актыўную дзейнасць: упершыню ў Заходняй Украіне арганізавала курсы для сясцёр міласэрнасці, затым — курсы акушэрак. Таксама яна склала слоўнік украінскай медыцынскай тэрміналогіі і была суініцыятарам стварэння «медычнай камісіі» — першага прафсаюза лекараў.

Падчас Першай сусветнай вайны пайшла лячыць украінцаў у аўстрыйскія лагеры.

Па заканчэнні вайны развялася з мужам і нарэшце адкрыла ўласную медычную практыку.

Акунеўская была першым урачом Галічыны і Аўстра-Венгрыі, хто пачаў выкарыстоўваць прамянёвую тэрапію у барацьбе з анкалагічнымі захворваннямі[2].

Сафія Акунеўская была вельмі таленавітым і эрудыяваным чалавекам, якім захапляліся Іван Франко і Васіль Стэфанік. Вольга Кабылянская пра яе выказалася так: «Ад яе пайшоў мне той свет, па якім я так сумавала, невыразна марыла».

Апошнія гады правяла ў Львове, дзе вяла невялікую медычную практыку. Жыла ў доме насупраць Сабора Святога Юра, гэты дом набыў Андрэй Шаптыцкі для мастака Алексы Навакоўскага[4].

Памерла ў бальніцы ад гнойнага апендыцыта. Пахавана на ўчастку № 36 Лычакоўскіх могілак у Львове. Побач з ёй пазней пахавалі яе сына Юрыя, дачку Еву, мужа Вацлава, унучку Сафію.

Памяць

У лістападзе 2022 года быў заснаваны падрыхтоўчы курс Пласт імя Сафіі Акунеўскай-Марачэўскаяй у Вене.

Крыніцы

  1. https://www.ipsb.nina.gov.pl/a/biografia/waclaw-damian-moraczewski#text
  2. а б Софія Окуневська: перша українська жінка-лікарка гінеколог. (укр.)(недаступная спасылка). Українки (8 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2021. Праверана 10 сакавіка 2024.
  3. Софія Окуневська-Морачевська: перша лікарка-жінка Галичини та Буковини Тернопіль (укр.) (19 жніўня 2022). Архівавана з першакрыніцы 10 сакавіка 2024. Праверана 10 сакавіка 2024.
  4. Софія Окуневська-Морачевська: перша жінка-лікар Австро-Угорщини - ilvivyanyn.com (укр.) (21 верасня 2022). Архівавана з першакрыніцы 8 лютага 2023. Праверана 10 сакавіка 2024.

Літаратура

  • Вознюк В. О. Велич і сила Софії Окуневської(укр.) // До джерел культури Буковини. — Чернівці: Буковина, 2000. — 24 травня — № 138. — С. 53—65.
  • Вознюк В. О. Видатна подруга видатної письменниці: Софія Окуневська-Морачевська та Ольга Кобилянська(укр.) // Доба. — 2003. — 28 жовтня — В. 48. — С. 4.
  • Врублевська В. В. Шарітка з Рунгу: Біографічний роман про Ольгу Кобилянську (укр.). — К.: ВЦ «Академія», 2007. — 512 с.
  • Гусар Ю. С. Видатна подруга видатної письменниці: Про Софію Окуневську-Морачевську(укр.). — Буковинське віче, 2010. — 7 травня — № 33. — С. 3.
  • Кобилянський С. Д. Лікар Софія Окуневська (1865—1926 рр.)(укр.) // Історія медицини Буковини: цифри і факти. — Чернівці: 1999. — С. 68.
  • Огуй О. Д. Окуневська-Морачевська Софія (укр.). — Енциклопедія історії України. — К.: Інститут історії України НАН України, 2010. — Т. 7. — 728 с. — ISBN 978-966-00-1061-1. Архівавана 19 кастрычніка 2016 года.
  • Окуневська-Морачевська (укр.). — Українська Радянська Енциклопедія. — К.: Головна редакція української радянської енциклопедії, 1982. — 7536 с.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya