Наталля Васілеўна Шаранговіч
Наталля Васільеўна Шаранговіч (нар. 2 снежня 1967[1]) — беларускі мастацтвазнавец. БіяграфіяНарадзілася ў Віцебску[1]. Дачка мастака Васіля Шаранговіча[2]. У 1984—1989 гадах вучылася на факультэце журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 2000 г. скончыла аспірантуру Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў па спецыяльнасці мастацтвазнаўства[3]. Працавала ў часопісе «Спадчына», газеце «ЛіМ». Старшыня секцыі мастацтвазнаўства і крытыкі Беларускага саюза мастакоў (2005—2010). У часопісе «Мастацтва» ўзначальвала аддзел выяўленчага мастацтва, член рэдкалегіі (2001—2009)[3]. Дырэктар музея сучаснага выяўленчага мастацтва (2009—2013). З 2014 года ўзначальвае Цэнтр сучасных мастацтваў[3]. Арганізацыйная дзейнасцьКуратар спецыяльнага праекта Рэспублікі Беларусь на 5-й Маскоўскай біенале сучаснага мастацтва (2013). Куратар і арганізатар праектаў «Мастак і горад» на плошчы Якуба Коласа ў Мінску (2011—2014)[3]. Куратар выстаўкі сучаснага мастацтва «Avant-gARTe. Ад квадрата да аб’екта» ў рамках Чэмпіяната свету па хакеі (2014)[3]. Выкладчыцкая дзейнасцьДацэнт кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[2]. БібліяграфіяАўтар звыш 50 кніг і альбомаў па выяўленчым мастацтве, звыш 300 артыкулаў, дыялогаў, аналітычных публікацый у прэсе ў Беларусі і за мяжой[3]. УзнагародыЛаурэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва (2009)[3]. Бібліяграфія
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia