Сферы навуковых інтарэсаў: гісторыя беларускай літаратуры і літаратурных сувязей у славянскім свеце і за яго межамі; актуальныя праблемы сучаснага літаратурнага працэсу; тэксталогія, дакументалістыка, кампаратывістыка; мастацкі пераклад з роднасных моў (беларускай, рускай, украінскай, польскай); семіётыка.[6]
Біяграфія
Наталля Якавенка нарадзілася 30 жніўня 1973 г. у Мінску ў сям’і беларускага пісьменніка, публіцыста і грамадскага дзеяча Васіля Цімафеевіча Якавенкі. За час вучобы ў мінскай сярэдняй школе з музычна-харавым ухілам № 145 атрымала музычную адукацыю па класе фартэпіяна. У 1990 г. адразу пасля заканчэння школы паступіла вучыцца на беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Падчас вучобы распачала актыўную літаратуразнаўчую дзейнасць — стала выступаць з літаратурна-крытычнымі і навуковымі артыкуламі[4].
З 1993 па 1995 г. узначальвала аддзел крытыкі часопіса «Першацвет». У № 2 гэтага часопіса за 1993 г. з’явілася яе першая публікацыя — рэцэнзія «У бездані чалавечых пачуццяў» на зборнік апавяданняў Уладзіміра Клімовіча «Выратаванне безданню».
У 2002 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю і апублікавала манаграфію «Аўтарскі пераклад. Праблема аўтарскага перакладу прозы ў беларускай літаратуры ХХ стагоддзя»[6].
У 2004—2007 гг. Н. Якавенка з’яўлялася спецыяльным карэспандэнтам, аглядальнікам і ўзначальвала аддзел крытыкі штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва». У гэты ж час стала перакладаць беларускую прозу на рускую мову. Першы апублікаваны пераклад — рамана Анатоля Казлова «Мінск і воран, Парыж і здань» (перакладная назва «Минск и ворон, Париж и призрак») — у № 8 часопіса «Нёман» за 2005 г.
У 2019 г. апублікавала манаграфію «Мастацкі пераклад з роднасных моў у гісторыі беларускай літаратуры». У 2021 г. абараніла доктарскую дысертацыю па тэме «Мастацкі пераклад з роднасных моў: арыгінальны тэкст і працэс перастварэння».
Асноўныя публікацыі
На беларускай мове
Аўтарскі пераклад. Праблема аўтарскага перакладу прозы ў беларускай літаратуры ХХ стагоддзя. — Мінск: Беларускае выдавецкае таварыства «Хата», 2002. — 100 с.Мастацкі пераклад з роднасных моў у гісторыі беларускай літаратуры. — Мінск: Беларуская навука, 2019. — 357 с.
Аўтарскі пераклад. Праблема аўтарскага перакладу прозы ў беларускай літаратуры ХХ стагоддзя. — Мінск: Беларускае выдавецкае таварыства «Хата», 2002. — 100 с.
«Ідуць гады і свецяць росы». Творчы партрэт Віктара Шніпа // Маладосць. — 2005. — № 2. — С. 135—139.
Дакумент у літаратуры // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2012. — Т. 3. — С. 344.
Дакументальна-мастацкая літаратура // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2012. — Т. 3. — С. 347.
Мастацкі пераклад з роднасных моў у гісторыі беларускай літаратуры. — Мінск: Беларуская навука, 2019. — 357 с.
Вобразы гістарычных асоб ва ўсходнеславянскай прозе пачатку ХХІ стагоддзя // Беларуска-еўрапейскія літаратурныя ўзаемасувязі і імагалогія. — Мінск: Беларуская навука, 2022. — С. 323 — 399.
Перевод как литературно-художественное творчество // Научная дискуссия: вопросы филологии, искусствоведения и культурологи: сборник статей. — Москва: Международный центр науки и образования, 2014. — № 7 (26). — С. 44-47.
Преодолевая языковые барьеры: Василь Быков в русской литературе // Научная дискуссия: вопросы филологии, искусствоведения и культурологи: сборник статей. — Москва: Международный центр науки и образования, 2015. — № 3 (32). — С. 43-47.
Документализм и автоцензура «Виленских воспоминаний» Максима Горецкого // Белорусская земля в воспоминаниях и документах ХІХ-ХХ веков: сборник научных статей. — Москва: ИМЛИ РАН, 2018. — Вып. 1. — С. 417—421.
«Поразительная слитность выражения»: творческие и дружеские контакты Аркадия Кулешова и Михаила Исаковского (по материалам переписки поэтов) // Белорусская земля в воспоминаниях и документах ХІХ-XX веков: сборник научных статей. — Москва: ИМЛИ РАН, 2019. — Вып. 2. — С. 315–329.
Зноскі
↑ абвгNárodní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.