Харкаўская дзяржаўная акадэмія дызайну і мастацтваў
Харкаўская дзяржаўная акадэмія дызайну і мастацтваў (укр.: Харківська державна академія дизайну та мистецтв) — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова, размешчаная ў Харкаве. ГісторыяУ 1869 годзе ў Харкаве адкрылася школа малявання М. Раеўскай-Івановай як асобная навучальная ўстанова, якая абрала мастацка-прамысловы кірунак. З 1896 года прыватная школа М. Раеўскай-Івановай была пераўтворана ў гарадскую мастацкую школу. У 1912 г. адбылося адкрыццё ў Харкаве мастацкага вучылішча, падпарадкаванага Санкт-пецярбургскай Акадэміі мастацтваў. Дырэктарам вучылішча прызначылі А. М. Любімава, рэкамендаванага на гэтую пасаду яго настаўнікам І. Я. Рэпіным. З 1921 года — Харкаўскі мастацкі тэхнікум павышанага тыпу. З 1927 года — Харкаўскі мастацкі інстытут. З 1963 года — Харкаўскі мастацка-прамысловы інстытут. З 2001 года — Харкаўская дзяржаўная акадэмія дызайну і мастацтваў. Структура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia