Украінскі дзяржаўны ўніверсітэт чыгуначнага транспарту
Украінскі дзяржаўны ўніверсітэт чыгуначнага транспарту (укр.: Український державний університет залізничного транспорту) — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова. Універсітэт размешчаны ў Харкаве. Гісторыя12 чэрвеня 1930 года пастановай Савета Народных Камісараў УССР быў створаны «Харкаўскі эксплуатацыйна-цягавы інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту». У новым інстытуце прыступілі да заняткаў 432 студэнты. У 1932 годзе навучальная ўстанова была перайменавана ў «Харкаўскі эксплуатацыйна-механічны інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту», а восенню 1933 года — у «Харкаўскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту». У 1993 годзе інстытут стаў называцца «Харкаўскай дзяржаўнай акадэміяй чыгуначнага транспарту». У 2001 годзе ВНУ стала «Украінскай дзяржаўнай акадэміяй чыгуначнага транспарту». У 2014 годзе ўстанова перайменавана ва «Украінскі дзяржаўны ўніверсітэт чыгуначнага транспарту». Структура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia