Харкаўскі гуманітарны ўніверсітэт «Народная украінская акадэмія»
Харкаўскі гуманітарны ўніверсітэт «Народная украінская акадэмія» (укр.: Харківський гуманітарний університет «Народна українська академія») — украінская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам ўніверсітэта, размешчаная ў Харкаве. Гісторыя29 мая 1991 года адбылася ўстаноўчая канферэнцыя па стварэнні грамадскай арганізацыі "Народная ўкраінская акадэмія". 27 ліпеня 1991 года новая навучальная ўстанова, якая размясцілася ў гарадскім дзелавым і культурным цэнтры (былы Дом палітасветнцтва), была зарэгістравана. 12 мая 1993 года грамадская арганізацыя "Народная ўкраінская акадэмія" была перарэгістраваная ў таварыства з абмежаванай адказнасцю "Харкаўскі гуманітарны інстытут" з захаваннем намінальнай назвы "Народная ўкраінская акадэмія". У жніўні-верасні 1994 года ВНУ пераехала ў былое памяшканне праектнага інстытута на вул. Лермантаўскай, 27. 9 красавіка 2002 года ўстанова атрымала IV ўзровень акрэдытацыі ў поўным аб'ёме і статус універсітэта. Факультэты
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia