Неверагодны містар Фокс (фільм)
«Невераго́дны мі́стар Фокс» (англ.: Fantastic Mr. Fox) — лялечны мультфільм Уэса Андэрсана, зняты па аднайменнай кнізе Роальда Даля. Гэта першы мультыплікацыйны фільм Андэрсана. Прэм’ера фільма адбылася 14 кастрычніка 2009 года ў межах Лонданскага кінафестывалю. Займае 15 месца ў спісе самых касавых лялечных мультфільмаў. Галоўных персанажаў агучвалі: Джордж Клуні, Мэрыл Стрып, Джэйсан Шварцман, Біл Мюрэй і Уілем Дэфо. У 2010 годзе мультфільм быў намінаваны на «Оскар» у катэгорыях «Найлепшы саўндтрэк» і «Найлепшы анімацыйны поўнаметражны фільм». Створаны ўручную ў характэрнай аўтарскай манеры Уэса Андэрсана анімацыйны фільм расказвае пра незвычайнага бацьку лісінай сям’і. Адбіваючыся ад нападкаў раз’юшаных яго выхадкамі фермераў, містар Фокс сустракае прыгоды, у якіх яму трэба не толькі аднавіць сваё добрае імя, але і выратаваць сваю сям’ю[2]. Беларуская агучкаПераклад і агучка стужкі на беларускую мову былі выкананы ў 2012 годзе камандай «Кінаконг». 22—25 лістапада 2018 года беларускі пераклад быў паказаны ў кіно[2]. Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia