Пінокіа Гільерма дэль Тора
«Пінокіа Гільерма дэль Тора» ці проста «Пінокіа» (англ.: Guillermo del Toro's Pinocchio) — амерыканскі пакадрава-анімацыйны музычны цёмна-фэнтэзійны драматычны фільм рэжысёраў Гільерма дэль Тора і Марка Густафсана, зняты па сцэнары дэль Тора і Патрыка Макхейла і па сюжэце дэль Тора і Мэцью Робінсана на аснове казкі італьянскага аўтара Карла Калодзі «Прыгоды Пінокіа». Сусветная прэм’ера «Пінокіа Гільерма дэль Тора» адбылася 15 кастрычніка 2022 года на Лонданскім кінафестывалі. 9 лістапада 2022 года фільм выйшаў у выбраных кінатэатрах, а 9 снежня прэм’ера адбылася на Netflix. Праект атрымаў мноства кінапрэмій, у тым ліку прэмію «Оскар» у катэгорыі «Найлепшы анімацыйны фільм» і прэмію «Залаты глобус» у катэгорыі «Найлепшы анімацыйны фільм»[2][3]. СюжэтДзеянне новай экранізацыі казкі Карла Калодзі перанясецца ў фашысцкую Італію 1930-х. З Пінокіа захочуць зрабіць ідэальнага салдата. Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia