Новая Карма
Новая Карма́[1] (трансліт.: Novaja Karma, руск.: Новая Корма) — вёска ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Папаратнянскага сельсавета. 18 кастрычніка 1967 года да вёскі далучаны пасёлак Работка[2]. Планіровачна складаецца з прамалінейнай мерыдыянальнай вуліцы, да якой з захаду далучаюцца дзве кароткія вуліцы. Забудова драўляная, сядзібнага тыпу. ГісторыяЗаснавана ў другой палавіне XIX стагоддзя сялянамі суседніх вёсак на землях, купленых імі ў памешчыка. Паводле перапісу 1897 года — 12 двароў, 75 жыхароў, знаходзілася ў Якімаваслабодскай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні. У 1925 годзе — 36 двароў. У 1930 годзе арганiзаваны калгас «Чырвоная ніва», працавалі вятрак і кузня. У савецка-фінляндскую вайну 1939—1940 гадоў загінулі тры вяскоўцы. У 1940 годзе — 48 двароў, 253 жыхары. У Вялікую Айчынну вайну ў лістападзе 1943 года нямецка-фашысцкія акупанты спалілі 36 двароў і загубілі 10 жыхароў. На франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 58 вяскоўцаў, памяць аб якіх увекавечвае скульптура воіна, пастаўленая ў цэнтры вёскі. Паводле перапісу 1959 года — 183 жыхары. У 1976 годзе да вёскі далучана вёска Восава Буда, у 1967 годзе ў вёску перасяліліся жыхары пасёлка Работка. У складзе калгаса «Іскра» (цэнтр — вёска Папаратнае). Знакамітыя ўраджэнцыКрыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia