Папаратнянскі сельсавет
Папаратня́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Папаратнае. Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Стрэшынскага раёна Бабруйскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Жлобінскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Жлобінскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. З 28 чэрвеня 1939 года ў складзе адноўленага Стрэшынскага раёна, з 17 снежня 1956 года ў складзе Жлобінскага раёна. 1 снежня 1966 года скасаваны пасёлак Першамайск (зліўся з пасёлкам Ліпаў)[1], 18 кастрычніка 1967 года — пасёлак Работка (зліўся з вёскай Новая Карма)[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Папаратнянскага сельсавета 8 населеных пунктаў[3]. 1 красавіка 1983 года скасаваны пасёлак Ліпаў[4]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1192 чалавекі[5], з іх 94,5 % — беларусы, 3,4 % — рускія, 0,9 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года — 1027 чалавек[7]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia