Ноўка (шклозавод)
«Ноўка» — адзін са старэйшых шклозаводаў на тэрыторыі Беларусі, знаходзіўся ў вёсцы Ноўка Курынскай воласці Віцебскага павета. ГісторыяХIХ стагоддзеУ сярэдзіне XIX стагоддзя ў Ноўцы жылі рамеснікі–шкловыдзімальнікі. Існаваў попыт на аконнае шкло, бутэлькі і іншы шкляны і аптэкарскі посуд. За 1859 год у Віцебскай губерні па стацістыцы было выпушчана шкляных вырабаў на 102 тысячы рублёў. У гэты час большасць заводаў перайшлі на вытворчасць ліставога шкла, якое выкарыстоўвалася для вокнаў у цэрквах, дамах і аранжарэях сядзіб. Шкляны посуд патрабаваўся да вінакурняў, бровараў і аптэк. Шклозавод «Ноўка» быў заснаваны ў 1861 годзе. У 1863—1864 гадах прадпрыемства належыла купцу Густаву Лемку. У той час эксплуатавалася 1 печ, налічвалася 50 рабочых[1]. У сярэдзіне 1860-х гадоў Генрых Бракар з яго вядомым Таварыствам парфумернай вытворчасці «Бракар і К» набыў і мадэрнізаваў шклозавод. Пясок завозілі з возера Вымна. Выраблялі крыштальны посуд з дыяментавай гранню, выдзімалі фірмовыя бутэлечкі з таўром і расійскім гербам для «Бракар і Ко». У 1879 годзе было зроблена 228 тысяч бутэлек на 6,3 тысяч рублёў, дзейнічала 1 печ на 6 горнаў. У 1880 годзе тады яшчэ невялікі шклозавод у пушчы, удалечыні ад чыгуначных шляхоў (станцыя Лосвіда — 30 вёрстаў, Віцебск — 40 вёрстаў) набыў полацкі купец 1-й гільдыі Ірма Галеркін. Яго старэйшы сын Лейба Ірмавіч Галеркін, купец 2-й гільдыі, прадстаўнік другога пакалення багатай полацкай купецкай сям'і, атрымаў шклозавод у спадчыну і прыклаў шмат сіл для развіцця прадпрыемства. Ён стварыў «Таварыства Л. І. Галеркін і Сыны», дзе яму дапамагаў сын Ліпа. Ліпа Галеркін валодаў размешчанымі на гэтай тэрыторыі маёнткамі Лапаткі і Казловічы з найбагацейшымі ляснымі масівамі. Таннасць і блізкасць паліва для печаў завода (іх тапілі дровамі), танная працоўная сіла — вось на што Лейба Галеркін, верагодна, рабіў разлік, набываючы завод ў глыбінцы, за 30 вёрстаў ад чыгункі. У 1884 году на заводзе працавала 44 рабочых, было выраблена 2 мільёны штук лампавага шкла, 20 тысяч лампаў[2]. У 1885 годзе на заводзе ўжо дзейнічала паравая машына для забеспячэння працы механічных прэсаў, а ў 1895 — лакамабіль і паравы кацёл. У 1896 годзе загадчыкам завода быў Міхаіл Фёдаравіч Клацко. На прадпрыемстве працавала 100 чалавек, было выраблена лямпавых прадметаў на 70 тысяч рублёў. У канцы ХІХ стагоддзя шкляныя вырабы сталі таннымі і даступнымі для насельніцтва, таму што большая іх частка выраблялася прэсаваннем ручным або пнеўматычным. У вытворчасці для вырабу шкла з каляровым адценнем выкарыстоўвалі мясцовы пясок, які бралі на беразе возера Вымна. Каб атрымаць бясколернае шкло, пясок некалькі разоў прамывалі ці прывозілі з іншай мясцовасці. Для атрымання шкла таксама выкарыстоўваліся мел і вапна. Шчолачы на працягу ХІХ стагоддзя ўжываліся спачатку ў выглядзе драўнянага попелу і паташу, затым вытворчасць паступова пераходзіла на соду і сульфат. Сярод працоўных вылучаліся майстры, якія добра ведалі хімічны склад шкла. Прафесіі на гуце ў той час былі самыя разнастайныя: выдзімальнікі, падвальшчыкі (слойнікі), аддзелачнікі, апальшчыкі, ганчары, столяры, кавалі, граверы, шліфоўшчыкі. Былі патрэбны грузчыкі пяску, гліны і вапны, вазніцы. Некаторыя з вазніц прыстасоўвалі два вазы з адным ездавым. На конях вывозілі і гатовую прадукцыю. У гэты перыяд уладальнікі завода пабудавалі кватэры для рабочых непадалёк ад завода ў пасёлку Ноўка, кожная сям’я мела асобную кватэру. Паселішча было даволі добраўпарадкаваным, была школа, дзіцячы сад, лякарня і лазня. У 1900 годзе на прадпрыемстве было занята 104 рабочых, выраблена лямпаў і посуду на 75,8 тысяч рублёў. ХХ стагоддзеУ пачатку ХХ стагоддзя загадчыкам прадпрыемства стаў Лявонцій Іванавіч Дэйбнер. Цяжкія ўмовы працы і нізкая заработная плата прывялі да забастоўкі ў верасні 1905 года. Рабочыя патрабавалі павышэння заработнай платы, рамонту жылых памяшканняў, больш частага наведвання лазні, вызвалення рабочых шайбачнага цэха ад пераносу дроў і вады. У 1910 годзе завод займаў трэцяе месца па аб'ёмах вытворчасці сярод шкляных прадпрыемстваў на тэрыторыі Паўночна-Заходняга краю. Попыт на шкляную прадукцыю рос, і прадпрыемства хутка развівалася. У 1910 годзе тут працавала 285 рабочых, было выраблена лямпавага шкла на 120 тысяч рублёў. У 1913—14 гадах Лейба Галеркін рэарганізаваў бізнес: разам з сынам Ліпай і зяцем Рыгорам Брэйдам ён зарэгістраваў «Акцыянернае таварыства шкляных, крыштальных і лесапільных заводаў "Заходняя Дзвіна"». Капітал таварыства складаў 60 тысяч рублёў, да яго ўваходзілі гута «Ноўка» і Ноўкінская лесапільная фабрыка, а таксама прадпрыемства ў Смаленскай губерні — Марыінскі шкляна-крыштальны завод у маёнтку Камянец у Рослаўльскім павеце, які выпускаў лямпавае шкло і крыштальны сталовы посуд[2]. Ліпа Галеркін, старэйшы сын Лейбы, быў кіраўніком, потым уладальнікам, а пасля нацыяналізацыі дырэктарам завода. Сярод кіроўных і інжынерна-тэхнічных супрацоўнікаў было шмат сваякоў Ліпы Галеркіна і яго жонкі. Жылі яны з сем’ямі ў Ноўцы ці ў суседнім Лапакове — на іншым беразе возера. З сям'і Галеркіных паходзіў таксама вядомы матэматык і інжынер Барыс Галёркін[3]. Перад Першай сусветнай вайной (1914 год) на шклозаводзе меліся паравыя і ванныя шклоплавільныя печы, паравы здрабняльнік, механізаваныя цэхі для складавання шыхты, механічнага драбнення фрыт, шліфавальня, ванныя, санвузлы. Асартымент вырабаў быў разнастайны: крыштальны посуд з алмазнай гранню, чайныя шклянкі, банкі для варэння, чарніліцы, каляровыя засні, графіны, вазы, але лямпавае шкло ўсё ж было галоўным прадуктам агульнай вытворчасці. На прадпрыемстве размяшчалі замовы многія расійскія кампаніі, у тым ліку і найбуйнейшая парфумерная фабрыка «Бракар и Ко». Перад рэвалюцыяй 1917 года на прадпрыемстве працавала больш за 600 рабочых — беларусаў, яўрэяў, немцаў, чэхаў, палякаў. Сярэдні гадавы заробак працоўнага шклозавода складаў 145 рублёў. Загадчыкі вытворчасці і цэхоў прыехалі на завод выключна з Германии: Кейніх, Плешынгер, Гірш і іншыя. Рабочыя з найбліжэйшых вёсак не дапускаліся да вырабу дарагой прадукцыі. Сакрэты вытворчасці захоўваліся ў строгай таямніцы і перадаваліся толькі сваякам. Прадстаўнікі дынастый вучыліся сваёй прафесіі з 7–8 гадоў і захоўвалі прафесійныя сакрэты[4]. Да рэвалюцыі 1917 года года ў Ноўцы жыло 4,5 тысячы чалавек, завод працаваў у тры змены. Галерэя шкловырабаў
1917 — 1942 гг.Пасля рэвалюцыі 1917 года завод увайшоў у склад Усесаюзнага Шклотрэсту. Завод быў унесены ў спіс прадпрыемстваў, якія працуюць на абарону краіны, і перайшоў на вытворчасць выключна шкла для газавых лямпаў і слоікаў. У красавіку 1918 года (у некаторых крыніцах у сакавіку 1919 г.) завод быў нацыяналізаваны, уладальнік Ліпа Галеркін быў зняволены ў турму. Прадпрыемства увайшло ў склад Галоўнага камітэта шкляна-фарфоравай прамысловасці пры Аддзеле хімічнай прамысловасці Вышэйшай рады народнай гаспадаркі і перададзена ў вядзенне Упраўлення Віцебскага аддзялення «Райшкло» пры Савеце Народнай Гаспадаркі. Дырэктарам у той час быў прызначаны А. Л. Галеркін, членамі праўлення Р. Л. Галеркін і Г. Галеркін. 26 кастрычніка 1918 года Надзвычайная камісія пастанавіла вызваліць з турмы грамадзяніна Ліпу Галеркіна, былога ўладальніка шклянога завода «Ноўка» пад заклад у 100.000 рублёў для кіраўніцтва прадпрыемствам. У той эканамічна цяжкі перыяд складана было здабываць сыравіну, збываць прадукцыю, выплачваць заробак. На заводзе ў тый час працавала каля 700 чалавек, і пачалося незадавальненне адміністрацыяй Галеркіных. Габрэйскі пагром у 1919 годзеЗавод быў разбураны ў 1942 годзе пад час Вялікай Айчыннай вайны. Крыніцы
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia