Няслаўка
Няслаўка, Неслаўка, Несла — рака ў Акцябрскім і Петрыкаўскім раёнах Гомельскай вобласці, левы прыток ракі Пціч. НазваНа думку У. Тапарова, гідранімічны аналаг назвы Няслаўка — назва ракі Несла (левы прыток Прыпяці) і назва прыпяцкай ракі Неслуха. Верагодна, з балц. Лер-Сплавінскі тлумачыць як слав. *ne-slov- < *k'leu-[1]. Той жа пашыральнік -l- у першай аснове *Is-l- двухасноўнай назвы ракі Іслач (< Is-l-, Ak-). Яго вакалізаваны варыянт -el- у назвах *Скідзела, Зецела, Ясельда (< *Jas-el-, -(U)da).[крыніца?] Корань *Nes- дастаткова папулярны ў старабалцкай гідраніміі Верхняга Падняпроўя.[крыніца?] Корань *Nes- таксама ў назвах Нес(с)а[2] (у басейне дзесенскай ракі Нярусы), у назвах бярэзінскага прытока Нясета, пціцкага прытока Нясетня (< *Nes-et-)[3]. ГідраграфіяДаўжыня ракі 20[4] км. Плошча вадазбору 110 км². Пачынаецца за 1,8 км на паўночны ўсход ад вёскі Ніўнае Акцябрскага раёна, вусце за 0,5 км на ўсход ад вёскі Хвойня Петрыкаўскага раёна. Рэчышча каналізаванае. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia