Ніна Іванаўна Буракоўская
Ніна Іванаўна Бурако́ўская[3] (руск.: Нина Ивановна Бураковская; нар. 24 верасня 1936) — гісторык, архівіст, этнограф, спецыяліст у галіне народных рамёстваў, кандыдат гістарычных навук (1982). БіяграфіяНарадзілася ў сяле Мядзведзі[3] (Краснагорскі раён, Бранская вобласць Расіі). У 1958 годзе скончыла Маскоўскі гісторыка-архіўны інстытут. У 1958—1961 гадах працавала ў Цэнтральным дзяржаўным гістарычным архіве БССР у Магілёве, у 1961—1970 гадах старшым навуковым супрацоўнікам, загадчыкам аддзела ведамасных архіваў Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці, у 1970—1973 гадах загадчыкам навукова-тэхнічнага архіва ў Цэнтральным навукова-даследчым і праектна-тэхналагічным інстытуце арганізацыі і тэхнікі кіравання, у 1973—1974 гадах бібліятэкарам у Беларускім політэхнічным інстытуце[4]. З 1976 (з 1975[4]) года Н. І. Буракоўская ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук БССР. Тут скончыла аспірантуру, у 1982 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю «Промыслы і рамёслы беларусаў у перыяд разлажэння феадалізму і зацвярджэння капіталізму (канец ХVІІІ—ХІХ стст.)», займала пасады старшага лабаранта, малодшага навуковага супрацоўніка, старшага навуковага супрацоўніка[4]. З 1992 года метадыст у Мінскім абласным цэнтры народнай творчасці[4]. Навуковая дзейнасцьН. І. Буракоўская аўтар шэрагу навуковых прац па этнаграфіі і краязнаўстве, матэрыяльнай культуры насельніцтва Беларусі. Сааўтар калектыўных манаграфій і зборнікаў, у тым ліку: «Этнаграфічны зборнік» (1975), «Памятники народной архитектуры и быта Белоруссии» (1979), «Помнікі этнаграфіі» (1981), «Народная культура і быт беларусаў» (1982), «Промыслы і рамёствы Беларусі» (1984), «Быт і культура беларусаў» (1984), «Беларусы. Прамысловыя і рамесныя заняткі» (1995), «Белорусы» (1998) і іншых[4]. Збірала матэрыялы па шэрагу пытанняў (пляценне і мачальны промысел, апрацоўка скуры, футра, воўны, лесахімічныя промыслы, транспартныя сродкі), працавала ў архівах, выязджала ў экспедыцыі[5]. У сваіх працах Н. І. Буракоўская паказала месца прамысловых і рамесных заняткаў у структуры матэрыяльнай культуры беларускага этнасу, класіфікавала віды промыслаў і рамеснай тэхнікі, ахарактарызавала шэраг тэхналагічных прыёмаў, выявіла арэалы геаграфічнага распаўсюджання асобных відаў заняткаў (лесахімічных, рагожнага і шапавальнага промыслаў, вытворчасці запалак, суднабудаўніцтва), іх агульныя рысы і лакальныя асаблівасці[5]. Сярод апублікаваных прац:
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia