Ніна Львоўна Сямізорава
Ніна Львоўна Семізо́рава[2] (нар. 15 кастрычніка 1956, Крывы Рог, Днепрапятроўская вобласць) — савецкая ўкраінская і расійская балерына, балетны педагог. Заслужаная артыстка УССР (1977), Народная артыстка РСФСР (1985). БіяграфіяНарадзілася 15 кастрычніка 1956 года ў горадзе Крывы Рог. У 1975 годзе скончыла Кіеўскае харэаграфічнае вучылішча (педагог Г. М. Кірылава). У 1975—1978 гадах выступала на сцэне Кіеўскага тэатра оперы і балета імя Т. Шаўчэнкі. У 1978—2000[3] гадах атыстка балетнай трупы Вялікага тэатра ў Маскве. У 1989 годзе скончыла балетмайстарскі факультэт Расійскага інстытута тэатральнага мастацтва[3]. У 2000—2008 гадах балетмайстар-рэпетытар тэатра «Крамлёўскі балет», з 2009 года — балетмайстар-рэпетытар балетнай трупы Вялікага тэатра[3]. Пасля завяршэння сцэнічнай кар’еры Ніна Сямізорава з 1996 года[3] выкладае на кафедры харэаграфіі Расійскага інстытута тэатральнага мастацтва[4][3]. ТворчасцьТанец Семізоравай адрозніваецца прыгажосцю ліній, лёгкім кручэннем і скачком, тонкім пачуццём паставы. Сярод яе лепшых партый — Фрыгія («Спартак» А. Хачатурана) і Адэта — Адылія («Лебядзінае возера» П. І. Чайкоўскага); ледзі Макбет («Макбет » К. Малчанава , балетмайстар У. В. Васільеў). Гастралявала за мяжой[5]. Узнагароды
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia