Ніна Міхайлаўна Паўлава
Ніна Міхайлаўна Паўлава (9 жніўня 1947, х. Красненскі, Сямікаракорскі раён , Растоўская вобласць) — беларуская балерына. Народная артыстка БССР (1980)[1]. БіяграфіяСкончыла Беларускае харэаграфічнае вучылішча ў 1966 годзе. З 1966 года салістка балета Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР[1]. Гастралявала ў ВНР, ПНР, Турцыі, Кувейце[1]. ТворчасцьМастацтва Паўлавай прыцягвае лёгкасцю выканання складанейшых тэхнічных элементаў. Сярод партый: Зарэма («Бахчысарайскі фантан » Б. Асаф’ева), Эгіна («Спартак » А. Хачатурана), Ева («Стварэнне свету» А. Пятрова), Кармэн («Кармэн-сюіта » Ж. Біжэ — Р. Шчадрына), Адэта-Адылія, Аўрора («Лебядзінае возера » і «Спячая прыгажуня » П. Чайкоўскага), Кітры («Дон Кіхот» Л. Мінкуса), Жызель («Жызель » А. Адана), Доўрская дзева («Пер Гюнт» на музыку Э. Грыга)[1]. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia