Оскар Мяшчанінаў

Оскар Мяшчанінаў
Фатаграфія
Дата нараджэння 9 (21) красавіка 1884[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 14 ліпеня 1956(1956-07-14) (72 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці скульптар
Вучоба
Уплыў Жазеф Бернар[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Оскар Самойлавіч (Іосель Шмуйлавіч) Мешчанінаў (9 (21) красавіка 1884[1], Віцебск14 ліпеня 1956(1956-07-14), Лос-Анджэлес, Каліфорнія[2]) — скульптар, прадстаўнік Парыжскай школы.

Біяграфія

Нарадзіўся 9 (21) красавіка 1884 года ў Віцебску. Дзед будучага скульптара, Юда Абрамаў належаў да мяшчанскага саслоўя, адкуль і паўстала прозвішча Мяшчанінавых. Бацька Іоселя, Шмуйла Юдавіч Мяшчанінаў, быў купцом 2 гільдыі, у яго сям’і было дванаццаць дзяцей (шэсць сыноў і шэсць дачок), сярод якіх Іосель быў самым малодшым. Адзін з яго братоў быў уладальнікам фатаграфічнага атэлье ў доме Рыцеўскага на Вакзальнай вуліцы ў Задзвінні, у якім два месяцы працаваў рэтушорам Марк Шагал.

Разам з Шагалам і Восіпам Цадкіным навучаўся ў Віцебскай школі-майстэрні Юдаля Пэна. У 1905—1906 гадах вучыўся ў Адэскім мастацкім вучылішчы.

У 1907 годзе эміграваў ва Францыю. Пасяліўся ў знакамітым парыжскім фаланстэры «Вулей», пачаў навучацца ў французскіх скульптараў. Да 1911 года вучыўся ў Нацыянальнай школе дэкаратыўных мастацтваў і Нацыянальнай школе прыгожых мастацтваў у А. Мерсье, але, расчараваўшыся ў акадэмізме, стаў памочнікам у майстэрні скульптара Жазэфа Бернара.

У 1910-1920-я гг. актыўна выстаўляўся ў парыжскіх салонах, а таксама ўдзельнічаў у выставах у Пецярбургу, Маскве і Лондане. У 1915 годзе ў часопісе «Апалон» выйшаў вялікі артыкул Якава Тугендхольда «Скульптура Мяшчанінава».

У 1910-х гадах Оскар Мешчанінаў гуляў прыкметную ролю ў жыцці не толькі рускай мастацкай калоніі, але і ўсёй Парыжскай багемы. Ён зблізіўся з многімі будучымі сусветна вядомымі мастакамі: П. Пікаса, Д. Рывера, Х. Суціным, А. Мадыльяні. Трое апошніх пакінулі жывапісныя партрэты Мешчанінава, а Хаім Суцін жыў у яго майстэрні падчас Першай сусветнай вайны.

У 1919 годзе Мяшчанінаў наведаў Індакітай, дзе абследаваў старажытны горад Ангкор і займаўся вывучэннем кхмерскай скульптуры. У 1927 годзе скульптар прыехаў у Індыю, дзе вывучаў скальныя храмы Элоры. У 1928 годзе ён наведаў СССР для ўдзелу ў выставе «Сучаснае французскае мастацтва» ў Маскве.

У 1944 годзе пераехаў у Злучаныя Штаты Амерыкі, прыняў амерыканскае грамадзянства. Аднак пасля заканчэння Другой сусветнай вайны часта наведваў Францыю.

Памёр 14 ліпеня 1956 года ў Лос-Анджэлесе.

Творчасць

Працаваў з мармурам, гранітам, бронзай, гіпсам. Быць неакласікам, трактаваў скульптурную форму як кампазіцыю з абагульненых, архітэктанічна вытрыманых аб’ёмаў. Асноўныя яго працы:

У 2015 годзе Белгазпрамбанк у рамках свайго праекта «Арт-Беларусь» набыў у прыватнага калекцыянера другі асобнік скульптуры «Мужчына з мёртвым дзіцем»[3].

  1. а б California death index
  2. а б RKDartists Праверана 16 кастрычніка 2016.
  3. Творы Бакста і Мешчанінава вярнуліся ў Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 10 жніўня 2020.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya