Оскар Шлемер
Оскар Шлемер (ням.: Oskar Schlemmer; 4 верасня 1888, Штутгарт — 13 красавіка 1943, Бадэн-Бадэн) — нямецкі мастак, скульптар, харэограф і тэатральны афарміцель, дзейнасць якога звязаная са школай Баўгауз. БіяграфіяМастацкія працы Шлемера ахопліваюць велізарны дыяпазон розных мастацкіх стыляў і кірункаў XX стагоддзя, ад формаў геаметрычнай абстракцыі і кубізму да класіцызму ў партрэце ці пейзажы. Прыблізна ў 1913 годзе фармуецца асноўная тэма яго палотнаў — выява чалавечых фігур, якія выкананыя ў геаметрычна абстрактнай манеры, выглядаюць на паверхні карціны як мудрагелісты арнамент. У створаных мастаком у 1914 годзе для Прамысловай выстаўкі ў Кёльне творах насценнага жывапісу адчуваецца ўплыў экспрэсіянізму. ![]() У 1920 годзе Оскар Шлемер атрымаў запрашэнне ў Веймар, у Баўгауз, дзе спачатку кіраваў майстэрняй металічных вырабаў, а затым, з 1922 года — майстэрняй скульптуры. З 1923 года яго мастацкі стыль падвяргаецца моцнаму ўздзеянню метафізічнага жывапісу (Pittura Metafisica). Колькасць чалавечых фігур на яго карцінах памяншаецца, яны размешчаны на выразна падзеленай паверхні палатна ў харэаграфічнай пабудове, што ёсць адлюстраваннем універсальнай гармоніі. Пасля набыцця ў гэты перыяд шэрагу работ мастака берлінскай Нацыянальнай галерэяй і музеем Фолькванг у Эсэне да Шлемера прыходзяць прызнанне і вядомасць. У Баўгаузе ён таксама вядомы як афарміцель сцэны і пастаноўшчык балетаў. З 1929 па 1932 год Шлемер працуе прафесарам у Брэслаускай Акадэміі. Пасля прыходу да ўлады нацыянал-сацыялістаў у 1933 годзе кантракт з Берлінскай Аб’яднанай школай мастацтваў быў скасаваны. У гэты перыяд змяняецца і мастацкі стыль майстра — фармат твораў паменшаны, фігуры на іх размешчаны бліжэй адна да адной, формы становяцца мякчэйшымі і больш круглявымі, намаляваныя цёплымі, часта цёмнымі фарбамі. ![]() У 1937 годзе Шлемеру было забаронена ўдзельнічаць у мастацкіх выстаўках, а 5 яго карцін былі выстаўлены на выставе «Дэгенератыўнае мастацтва». Церпячы фінансавыя цяжкасці, мастак працуе рамеснікам у Штутгарце. Апошняя яго праца, серыя «Аконныя карцінкі» — 18 маленькіх акварэляў. Памёр ад сардэчнага прыступу ў шпіталі Бадэн-Бадэна 13 красавіка 1943 года[7]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia