Ота (карная аперацыя)
Аперацыя «Ота» (ням.: Unternehmen Otto) — кодавая назва карнай аперацыі нямецкіх войск супраць партызан і мясцовага нсельніцтва, якія выйшлі з-пад удараў карнікаў у лістападзе 1943 года ў ходзе адбіцця аперацыі «Генрых», у Дрысенскім і Асвейскім раёнах 20 снежня 1943 — 1 студзеня 1944 гадоў. Ход аперацыіАперацыя праводзілася баявымі групамі Екельна і Готберга. Мэта аперацыі — знішчыць партызанскія сілы на тэрыторыі памеж горадам Дрыса і горадам Себеж, наладзіць бесперашкоднае забеспячэнне фланга групы армій «Поўнач» па дарогах Дрыса — Себеж і Полацк — Себеж. 20 снежня з Себежа, Ідрыцы і Шкяўнэ на поўначы, Даўгаўпілса на захадзе і Полацка на поўдні праціўнік пачаў наступленне супраць партызанскай абароны, якая праходзіла па правым беразе ракі Нішча да яе ўпадзеняя ў раку Дрыса, а потым па Дрысе і далей на поўнач уздоўж дарогі Дзёрнавічы — Задзежжа і па рацэ Свольна. Карнікі вялі наступленне шырокім фронтам 3 эшалонамі, маючы перавагу ў жывой сіле і ўзбраенні. 24 снежня праціўніку ўдалося адцясніць партызан да апошняй лініі іх абароны, да лагераў у раёне вёскі Роўнае Поле (Расонскі раён), дзе сканцэнтраваліся штабы ўсіх брыгад, шпіталі з параненымі, цывільнае насельніцтва. На пасяджэнні Асвейскага і Дрысенскага падпольных райкамаў партыі сумесна з камандзірамі брыгад было прынята рашэнне ў ноч на 28 снежня прарваць блакаду і вывесці жыхароў і параненых праз лінію фронту ў савецкі тыл. З мэтаю адцягнення сіл праціўніка і прарыву лініі фронту, якая праходзіла па рубяжы станцыі Дрэтунь — возера Нешчарда — горада Пустошка, былі створаны 2 ударныя групы. Адну ў складзе Асвейскай партызанскай брыгады імя М. Ф. Фрунзэ, 1-й Дрысенскай партызанскай брыгады, 2-й Дрысенкай партызанскай брыгады і Латышскага партызанскага атрада ўзначаліў сакратар Асвейскага падпольнага РК КП(б)Б І. К. Захараў, другую, у складзе 1-й, 7-й, 11-й, 12-й, 20-й Калінінскіх брыгад — камандзір 1-й Калінінскай брыгады В. М. Лісоўскі. 26 снежня партызаны схавалі цяжкае ўзбраенне, і 1-я ўдарная група нанесла рашаючы ўдар па карніках каля вёскі Канюхова паміж вёскамі Клясціцы і Сакалішча. Зламаўшы апошні эшалон абароны праціўніка, калона людзей, што расцягнулася амаль на кіламетр па ўмёрзлым у лёд сплаўным лесе перайшла цераз раку Нішча. 30 снежня каля 10 тысяч жыхароў пад прыкрыццём партызан пераправіліся цераз раку Дрыса і ўвайшлі ў размяшчэнне часцей Чырвонай Арміі. Другой ударнай групе прарыў у раёне вёсак Клясціцы — Юхавічы не ўдаўся, і яна з часткаю мясцовых жыхароў, якія ішлі з ёю, пасля 2-дзённых баёў адышла ў лясы на поўначы і захадзе ад вёскі Роўнае Поле, частка насельніцтва выйшла за лінію фронту па маршруце першай ударнай групы. У ходзе аперацыі «Ота» карнікі толькі па дадзеных баявой групы Готберга расстралялі больш за 2 тысячы чалавек, захапілі для вывазу на прымусовыя работы больш за 500 чалавек. ПамяцьУ 1974 годзе ў вёсцы Канюхова Расонскага раёна быў пастаўлены помнік партызанам і мясцовым жыхарам, якія загінулі пры прарыве блакады. КрыніцыЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia