Павел Андрэевіч Растаргуеў
Па́вел Андрэ́евіч Растаргу́еў (руск.: Павел Андреевич Расторгуев; 30 чэрвеня 1881, Старадуб, Чарнігаўская губерня — 21 сакавіка 1959, Навазыбкаў, Бранская вобласць) — беларускі і расійскі мовазнавец і педагог. Правадзейны член Інбелкульта (1924), доктар філалагічных навук (1941), прафесар (1923)[2]. БіяграфіяРаннія гады. Вучоба![]() Бацька — Андрэй Якаўлевіч Растаргуеў, сын губернскага сакратара, пачынаў службу другаразрадным пісцом у мясцовага прадвадзіцеля дваранства, потым служыў у павятовым судзе, у 1870 годзе атрымаў першы класны чын — калежскага рэгістратара, перайшоў у павятовае казначэйства, дзе даслужыўся да надворнага саветніка і заняў пасаду старшага бухгалтара. Маці — Зінаіда Іванаўна Касовіч, дачка святара.[3] У сям’і было восем дзяцей. Ахрышчаны ў старадубскім прыходзе Захарыі і Лізаветы[3]. Паводле Растаргуева, жывучы з бацькамі ў прадмесці Старадуба, ён лічыў мясцовую народную гаворку сваёй роднай[3]. Нягледзячы на складанае матэрыяльнае становішча, у доме была вялікая бібліятэка, якой Павел з дзяцінства цікавіўся. ![]() Хацеў паступаць ва ўніверсітэт, але праз нястачу сродкаў вымушаны пайсці не ў гімназію, а ў Старадубскае гарадское двухкласнае вучылішча. Пасля паступіў у Глухаўскі настаўніцкі інстытут, які скончыў у чэрвені 1901 года. Вярнуўся ў Старадуб, працаваў памочнікам настаўніка ў гарадскім двухкласным вучылішчы, у сакавіку 1902 года заняў месца настаўніка Мглінскага гарадскога двухкласнага вучылішча. Думкі пра працяг адукацыі не пакідаў, у траўні—чэрвені 1903 года здаў выпрабаванні на атэстат сталасці ў Старадубскай гімназіі і быў прыняты на гісторыка-філалагічны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта. Вучыўся ў вядомага славіста, прафесара Рамана Бранта і Аляксея Шахматава займаўся параўнальным славянскім мовазнаўствам[3]. Скончыў універсітэт у 1908 годзе[4][3], здаўшы экзамены на магістра рускай мовы і пісьменства. Навуковая дзейнасць![]() Пасля сканчэння ўніверсітэта застаўся ў Маскве. Жыў у раёне Чыстых прудоў (Срэценскі бульвар, 7; Б. Харытоньеўскі зав., 16, кв. 6; Срэценка 9, кв. 3), затым на Садовым кальцы (Бажэдомскі зав., 4; 2-я Мяшчанская, 5). Выкладаў адразу ў трох жаночых гімназіях — 2-й на Гарохаўскай вуліцы, 5-й на Таганцы і прыватнай гімназіі Раеўскай у Карэтным радзе. Разам з тым працягваў інтэнсіўна займацца навуковымі даследаваннямі, на летніх вакацыях здзяйсняў этнаграфічныя і дыялекталагічныя экспедыцыі ў Старадубскі і суседнія паветы. Вынікам гэтых даследаванняў стала 2-томная праца «Опыт характеристики северо-черниговских городов». Даследаванні працягваў і ў рэвалюцыйны час. Летам 1918 года прачытаў лекцыю пра беларускую мову ў Беларускім народным універсітэце, пазней яна стала асновай брашуры «Белорусская речь в ее современном и прошлом состоянии»[3]. У сакавіку 1917 года Растаргуеў атрымаў пасаду прыват-дацэнта. Да 1923 года вёў курсы рускай і беларускай моў у 1-м і 2-м Маскоўскіх універсітэтах і іншых маскоўскіх вышэйшых навучальных установах[3]. У 1924 годзе стаў правадзейным членам Інбелкульта, браў удзел у працы камісіі па дыялекталогіі і жывой беларускай мове. У працах таго часу адзначаў, што гаворкі Старабудскага павета належаць да беларускіх і пры гэтым роднасныя паўднёва-заходнім беларускім гаворкам, утвараючы асобую групу ў іншамоўным акружэнні[3]. РэпрэсііНа пачатку 1930-х гадоў працаваў у маскоўскім Навукова-даследчым інстытуце мовазнаўства. Як і многія калегі, аказаўся ахвярай палітычнай кан’юнктуры праз «новае вучэнне пра мову», якое развівалася ў СССР і якое даводзіла класавасць моў, і яго крытыку з боку навукоўцаў расійскай эміграцыі, найперш Мікалая Трубяцкога. Трапіў пад палітычныя рэпрэсіі ў СССР. У лютым 1934 года арыштаваны па інспіраванай АДПУ справе «Расійскай нацыянальнай партыі» і ў сакавіку 1934 года асуджаны да 5 гадоў лагераў, высланы адбываць іх у Караганду[3]. У 1936 годзе яму дазволілі выехаць з Караганды, але без права жыць у Маскве. Два гады жыў у сястры ў Клінцах. Познія гадыУ 1938 годзе пераехаў у Навазыбкаў, дзе атрымаў месца загадчыка кафедры рускай мовы Навазыбкаўскага педагагічнага інстытута, працаваў там да 1950 года. Пасля Другой сусветнай вайны, у 1947—1948 гадах па запрашэнні Якуба Коласа працаваў у Інстытуце мовы, літаратуры і мастацтва АН БССР[2]. У 1950 годзе выйшаў на пенсію[3]. У 1951—1959 гадах працягваў даследаванні на сваёй радзіме, у Бранскай вобласці. Памёр у 1959 годзе ў Навазыбкаве, дзе і пахаваны[4]. Падрыхтаваны ім «Словарь народных говоров Западной Брянщины» апублікаваны пасля смерці аўтара[3]. ДзейнасцьВывучаў беларускія гаворкі ў іх гістарычным і сучасным стане, гаворкі расійска-беларуска-ўкраінскага памежжа ў іх узаемадзеянні. Даследаваў праблемы беларускай літаратурнай мовы[2]. На Акадэмічнай канферэнцыі па рэформе беларускага правапісу і азбукі 1926 года прапаноўваў афрыкаты дз і дж перадаваць літарамі сербскага алфавіта — ђ (ђед), ћ (хаћу), а літару й замяніць літарай j і выкарыстоўваць яе ў тых выпадках, як там жа прапанаваў Язэп Лёсік (замест літары й увесці літару j і спалучэнне зычнага гуку j з галоснымі гукамі э, о, у, а абазначаць літарай j з адпаведнай галоснай — jэхаць, jолка, jунак, мaja, a літары е, ё, ю, я пакінуць для абазначэння адпаведнага галоснага гуку і мяккасці папярэдняга зычнага — лес, нёс, людзі, мяса)[5]. ПрацыПраекты
Кнігі
Артыкулы
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia