Павел Епіфанавіч Цярэнцьеў

Павел Епіфанавіч Цярэнцьеў
Дата нараджэння 1906
Месца нараджэння
Род дзейнасці навуковец
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук (1953)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
Ордэн Чырвонага Сцяга Медаль «Партызану Айчыннай вайны» I ступені

Павел Епіфанавіч Цярэнцьеў (нар. 1906, Ермалоўка) — беларускі педагог, першы і адзіны дырэктар Полацкага педагагічнага інстытута (1953−1959), дырэктар Віцебскага педагагічнага інстытута (1959−1963). Кандыдат гістарычных навук (1953), дацэнт.

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1906 годзе ў вёсцы Ермалоўка Горацкага павета Магілёўскай губерні ў сялянскай сям’і.

У 1924/1925 навучальным годзе працаваў настаўнікам пачатковай школы.

У 1925 годзе быў прызначаны сакратаром сельсавета ў Горацкім раёне. На гэтай пасадзе працаваў тры гады. У верасні 1928 года стаў студэнтам Мсціслаўскага педтэхнікума. Па яго заканчэнні на працягу 1930—1934 гадоў працаваў у Мсціслаўскім раёне, прайшоўшы шлях ад дырэктара школы да загадчыка раённым аддзелам народнай адукацыі.

У 1934—1936 гадах праходзіў службу ў шэрагах Чырвонай Арміі ў Смаленску. Па яе завяршэнні ў верасні 1936 года стаў студэнтам Магілёўскага педагагічнага інстытута, які скончыў у жніўні 1938 года. З гэтага часу і да пачатку Вялікай Айчыннай вайны працаваў намеснікам загадчыка Магілёўскага абласнога аддзела народнай адукацыі, а затым — загадчыкам Магілёўскага гарадскога аддзела народнай адукацыі.

З пачаткам вайны ў званні старэйшага палітрука ўступіў у барацьбу з ворагам. З 1 па 26 ліпеня 1941 года ўдзельнічаў у абароне Магілёва, з’яўляючыся камісарам батальёна народнага апалчэння. З 26 ліпеня 1941 года па 28 чэрвеня 1944 года актыўна ўдзельнічаў у падпольнай і партызанскай барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі на тэрыторыі Магілёўскай вобласці.

З 1944 па 1950 гады знаходзіўся на партыйнай працы: загадчык аддзелам прапаганды і агітацыі Магілёўскага гаркама КП(б)Б, сакратар Мазырскага гаркама аддзела КП(б)Б, намеснік загадчыка аддзела Магілёўскага абкама КП(б)Б.

1 верасня 1950 года вярнуўся на педагагічную працу, стаўшы старшым выкладчыкам кафедры марксізму-ленінізму Магілёўскага педагагічнага інстытута.

У чэрвені 1953 года абараніў дысертацыю на суісканне ступені кандыдата гістарычных навук на тэму «Камуністы Клічаўскай партызанскай зоны ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны Савецкага Саюза».

З 1953 па 1959 год працаваў дырэктарам Полацкага педагагічнага інстытута, з 1959 па 1963 год — дырэктарам Віцебскага педагагічнага інстытута.

Узнагароды

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya