Полацкі педагагічны інстытут
Полацкі педагагічны інстытут — дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова па падрыхтоўцы педагагічных кадраў, якая дзейнічала ў Полацку ў 1953—1959 гадах. ГісторыяАдкрыты на падставе Пастановы Савета Міністраў БССР ад 16 лютага 1953 года № 178 «Аб арганізацыі Полацкага педагагічнага інстытута»[1]. У інстытуце дзейнічалі два факультэты: філалагічны і фізіка-матэматычны, на якіх у першы год работы інстытута навучалася 208 студэнтаў[1]. 11 мая 1959 года прынята Пастанова Савета міністраў БССР аб закрыцці Полацкага педагагічнага інстытута. У адпаведнасці з гэтай пастановай 16 мая 1959 года выйшаў загад Міністра асветы БССР, у якім гаварылася:
Асноўныя матэрыяльныя каштоўнасці (прыборы, кнігі, абсталяванне) былі перададзены Полацкай школе-інтэрнату на суму 3.645.304 руб. і Віцебскаму педагагічнаму інстытуту на суму 416.746 руб. Таксама ў спісе адносна перадачы матэрыяльных каштоўнасцяў фігуравалі Магілёўскі педагагічны інстытут, Брэсцкі педагагічны інстытут, Полацкае педагагічнае вучылішча, Лясны тэхнікум, Бібліятэка г. Полацка, а таксама школы г. Полацка і раёна[1]. Вядомыя выпускнікі
Вядомыя выкладчыкі
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia