Павел Юр’евіч Садоўскі
Павел Садоўскі (нар. 17 лютага 1999, Беразінскае) — беларускі футбаліст, паўабаронца. Клубная кар’ераВыхаванец мінскага «Дынама», у 2015—2016 гадах гуляў за дубль. У другой палове 2017 года выступаў у Другой лізе за «Маладзечна-ДЮСШ-4». У ліпені 2019 года далучыўся да дзяржынскага «Арсенала», аднак згуляў толькі ў адным матчы Другой лігі і адным кубкавым, і ўжо ў жніўні пакінуў каманду. Са студзеня 2020 года трэніраваўся са «Смалявічамі» і ў выніку пачаў сезон у складзе клуба. 20 сакавіка 2020 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы з брэсцкім «Дынама» (1:1). У далейшым выступаў за дубль. У ліпені 2020 года пакінуў клуб[4]. Міжнародная кар’ераГуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйных раўндах чэмпіянату Еўропы ў кастрычніку 2014 і кастрычніку 2015 гадоў, у сакавіку 2015 года выступаў у элітным раўндзе чэмпіянату Еўропы. Статыстыка выступленняў
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia