Павел Юр’евіч Татарнікаў
Павел Юр’евіч Татарнікаў (нар. 23 ліпеня 1971, Брэст) — беларускі мастак-графік, кніжны ілюстратар, выкладчык Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. БіяграфіяНарадзіўся ў сям’і мастакоў. Скончыў Рэспубліканскі каледж мастацтваў (1989), аддзяленне графікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (1995). З 1997 года член Беларускага саюза мастакоў. ТворчасцьЗаймаецца станковай графікай. Творы Паўла Татарнікава захоўваюцца ў фондах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Музея сучаснага мастацтва[удакладніць: камент.], Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь. З 1989 года займаецца кніжнай ілюстрацыяй. Супрацоўнічае з выдавецтвамі Беларусі, Вялікабрытаніі, Італіі, Расіі, Тайваня, Японіі. Праілюстраваныя кнігі
ВыстаўкіУдзельнічаў у міжнародных праектах, у т.л. «Дольна Вісла» ў Гручне (Польшча, 2014), фестывалі Lucca Comics and Games у Луцы (Італія, 2015), «Эрэм III» у Вігры (Польшча, 2019), «Беларціс» у Монтэ-Карла (Манака, 2019). Персанальныя выстаўкі
Узнагароды
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia