Аляксандр Канстанцінавіч Краўцэвіч
Аляксандр Канстанцінавіч Краўцэвіч, таксама Алесь Краўцэвіч (нар. 13 верасня 1958, в. Лупачы, Мастоўскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі археолаг, гісторык-медыевіст. Доктар гістарычных навук (1999), прафесар. БіяграфіяСкончыў у 1981 годзе гістарычны факультэт БДУ, у 1984 годзе — аспірантуру Інстытута археалогіі АН СССР у Маскве[1]. У 1999 годзе скончыў дактарантуру БДУ. У 1998 годзе абараніў доктарскую дысертацыю па тэме «Вялікае княства Літоўскае ў другой палове XIII — пачатку XIV ст.: генезіс дзяржавы па пісьмовых і археалагічных крыніцах»[1]. У 1985—1987 гадах малодшы навуковы супрацоўнік аддзела сярэднявечнай археалогіі Інстытута гісторыі АН БССР. У 1987 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Гарады і замкі Беларускага Панямоння XIV—XVII стст. (планіроўка, культурны слой)»[1]. З 1987 года працаваў у сістэме рэстаўрацыі. У 1987—1990 гадах начальнік аддзела архітэктурна-археалагічных даследаванняў Беларускага рэстаўрацыйна-праектнага інстытута. У 1990—1993 гадах вядучы археолаг архітэктурна-рэстаўрацыйнага кааператыва «Арк» пры Міністэрстве культуры БССР[1]. У 1993 годзе намеснік старшыні Дзяржаўнай інспекцыі аховы гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Беларусі[1]. У 1994—1995 гадах першы прарэктар ГрДУ імя Я. Купалы, да 2004 года прафесар кафедры гісторыі Беларусі[1]. У 1996—1997 гадах праходзіў навуковую стажыроўку ў Ягелонскім універсітэце (Кракаў)[1]. З 1999 года выкладаў ва ўніверсітэтах Польшчы і Літвы: прафесар Жэшаўскага філіяла Люблінскага ўніверсітэта імя М. Кюры-Складоўскай, Вышэйшай школы публічнай адміністрацыі імя С. Сташыца ў Беластоку, Вышэйшай эканамічнай школы ў Беластоку, Варшаўскага ўніверсітэта, Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта[1]. Навуковы супрацоўнік Цэнтра беларускіх студый пры Студыі Усходняй Еўропы Варшаўскага ўніверсітэта[1]. Старшыня выканаўчага камітэта Рады Беларускага гістарычнага таварыства з 2001 года[1]. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2005 года[1]. Галоўны рэдактар навуковага гістарычнага і краязнаўчага часопіса «Гістарычны альманах». 25 кастрычніка 2020 года падчас разгону мірнай акцыі пратэсту ў Гродне сілавікі затрымалі Аляксандра Краўцэвіча, і да 28 кастрычніка ён знаходзіўся ў ізалятары часовага ўтрымання (ІЧУ) РАУС[2]. 28 кастрычніка суд Кастрычніцкага раёна г. Гродна прысудзіў яму штраф у 10 базавых велічынь (270 беларускіх рублёў)[3]. Навуковая і даследчыцкая дзейнасцьДаследуе матэрыяльную культуру гарадоў, мястэчак і замкаў Беларускага Панямоння XIV—XVII стагоддзяў (Ашмяны, Гродна, Ліда, Любча, Мір, Навагрудак і інш.). Аўтар прац па сярэднявечнай гісторыі Беларусі. Распрацаваў канцэпцыю ўтварэння Вялікага Княства Літоўскага як балта-славянскай дзяржавы. Прыйшоў да наступных галоўных высноў (2000):[4]
Аўтар навуковых і навукова-папулярных кніг. Папулярызатар найважнейшых падзей, з’яў, постацей беларускай гісторыі праз цыкл відэафільмаў «Гісторыя пад знакам Пагоні» (2009—2015) і цыкл перадач «Загадкі Беларускай гісторыі» (з 2015)[1]. УзнагародыУзнагароджаны медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі[5]. Бібліяграфія
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia