Падбярэззе (Літва)
Падбярэззе, часам Пабя́ржэ[1] (літ.: Paberžė) — вёска ў Віленскім раёне Віленскага павета Літвы. Цэнтр Пабярэззеўскай сянюніі. Размешчана на рацэ Мусе , на поўнач ад Вільні. ГісторыяВялікае Княства ЛітоўскаеПершы пісьмовы ўспамін пра Падбярэззе датуецца 1484 годам, калі яно ўваходзіла ў склад Віленскага павета Віленскага ваяводства. У 1503 годзе тут збудавалі касцёл. У XVI ст. Падбярэззе ўпамінаецца як мястэчка, якое знаходзілася ў валоданні віленскіх біскупаў. Пад уладай Расійскай імперыіУ выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Падбярэззе апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Віленскім павеце Віленскай губерні. Каля 1887 года ў Падбярэззі было 67 будынкаў. У 1900 годзе тут збудавалі царкву-мураўёўку. За часамі Першай сусветнай вайны з 1915 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. Найноўшы час25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі[2]. У пачатку 1919 года тэрыторыя занята Чырвонай Арміяй[3]. З 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР, у канцы сакавіка занята польскімі войскамі. У 1920 годзе Падбярэззе апынуліся ў Сярэдняй Літве, з 1922 года ў складзе Польшчы. У беларускай гістарыяграфіі землі вядомыя як Заходняя Беларусь. У другой палове верасня 1939 года Падбярэззе занята Чырвонай Арміяй, 10 кастрычніка 1939 года паводле дагавора з СССР тэрыторыя Віленскай вобласці перададзена Літве. З 1940 года ў Літоўскай ССР. У Другую сусветную вайну з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы. Насельніцтва
Славутасці
Страчаная спадчына
Вядомыя асобы
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia