Падземны звон на горцы ў Пазяневічах
«Падземны звон на горцы ў Пазяневічах» — балада Яна Чачота, напісаная ў 1818—1819 гадах. АпісаннеСюжэтБалада апавядае, як паблізу мястэчка Турэц, на горцы ў Пазяневічах стаяла колісь праваслаўная царква. Мясцовы поп меў надзвычай фанаберыстую жонку, якая на ўсіх кірмашах — у Сталовічах і Міры «ўборамі свет асляпіла», і калі змарнавала ўвесь свой набытак, пачала думаць, дзе ўзяць грошы на новыя строі. У сквапнай пападдзі ўзнікла ідэя праз дзірку заліць вады ў адлітую з бронзы фігурку Збаўцы, што была на царкве. Такім чынам, з вачэй-дзірак мусілі пацячы «слёзы». Неўзабаве людзі з усяго павета пачалі з'яджацца, каб паглядзець на цуд і даваць багатыя ахвяры. На гэтыя сродкі жонка святара мела мажлівасць выхваляцца новымі строямі. Аднак, калі аднойчы, пакаяўшыся ў святатацтве, яна сваімі рукамі аздабляла алтар, раптоўна сцямнела, пачалі біць перуны і царква паляцела ў бездань. З гэтага часу ад горкі, на якой стаяла царква, часта чуецца голас званоў. Фальклорны матэрыялУ аснову балады Ян Чачот паклаў народнае паданне пра царкву, што правалілася пад зямлю — як пакаранне за папоўскае ашуканства парафіян[1]. Варыянт выкарыстанага паэтам падання занатаваў у сярэдзіне XIX стагоддзя Ян са Слівіна (Адам Кіркор):[2]
Адрозненні паміж паданнем і зместам балады датычаць толькі спосабу, пры дапамозе якога створаны фальшывы цуд[2]. АлюзііПаводле польскіх літаратуразнаўцаў, матыў западзення ў зямлю царквы з твору Яна Чачота запазычыў пазней Адам Міцкевіч для сваёй балады «Лілеі»[1]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia