Да пакіньце горла драць
«Да пакіньце горла драць» — песня беларускага паэта Яна Чачота, напісаная ў 1819 годзе на беларускай мове і прымеркаваная да імянінаў філамата Дыянісія Хлявінскага[1]. З адпаведнымі папраўкамі таксама выконвалася і на імянінах іншых філаматаў, у прыватнасці Францішка Малеўскага. Першапачатковы тэкст песні да Дыянісія не захаваўся. Да сённяшняга часу дайшоў пазнейшы тэкст, прысвечаны імянінам Францішка Малеўскага, што адзначаліся 1 лістапада 1819 года. Пра поспех гэтай песні Ян Чачот пазней распавёў у лісце да Адама Міцкевіча 16 лістапада 1819 года:
У лісце Тамаша Зана да Верашчакаў ад 31 кастрычніка 1820 года адзначаецца, што едучы ў Вільню, Тамаш Зан заначаваў у заездным доме ў Канвалішках і раптам сярод ночы яго абудзіў гучны і вясёлы спеў: «Да пакіньце горла драць!..» Калі ён прахапіўся, то ўбачыў перад сабой двух сваіх сяброў — Адама Міцкевіча і Яна Чачота. Яны ехалі з Вільні ў Навагрудак і таксама спыніліся на гэтай станцыі. Даведаўшыся, што тут начуе іх сябар Тамаш Зан, яны гэтакім чынам выказалі сваю радасць ад сустрэчы[3]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia