Свіцязь (Ян Чачот)
«Свіцязь» (польск.: Świteź) — найбольшая балада Яна Чачота, напісаная ў 1819 годзе. АпісаннеСюжэт![]() На месцы возера Свіцязь калісьці стаяў аднайменны горад. У аднаго багатага чалавека была вельмі прыгожая дачка. Дзяўчыну пакахаў хлопец-бядняк і хацеў ажаніцца з ёй, але бацька не дазволіў дачцэ выходзіць замуж за такога жаніха. Хлопец намерыўся прасіць дапамогі ў д'ябла. Выйшаў на раздарожжа і свістам паклікаў нячысціка. Той неўзабаве выскачыў на дарогу і, ўбачыўшы чорта хлопец хацеў кінуцца на ўцёкі, але д'ябал пачаў яго сарамаціць: «калі ўжо надумаўся ісці — ці ў пекла, ці да неба, — то не трэба баяцца». Жаданне стаць багатым, каб заваяваць любую дзяўчыну, перамагло, і хлопец, слухаючы д'ябла на валовай скуры напісаў уласнай крывёй абавязальніцтва. За гэта чорт мусіў дапамагчы забіць купца. Хлопец выходзіць на дарогу. Па ёй вяртаецца з Зэльвы, з кірмашу, купец, які прадаў там свае тавары і вязе назад талеры, дукаты і падарункі для дзяцей. З д'яблавай ініцыятывы ў возе купца ломіцца кола і пакуль той яго папраўляе, наступае ноч. Затым чэрці пускаюць купецкі караван па бездарожжы, падымаюць на яго буру. Калі караван пад'язджае да шляхаўсказага слупа на раздарожжы, хлопец-бядняк нападае на купца і, незважаючы на яго просьбы, забівае разам з прыслугаю. Перад смерцю купец праклінае забойцу, папярэджваючы, што за гэта яго чакае страшная помста. Назаўтра хлопец выпраўляецца з вялікімі грашыма ў руках да бацькоў дзяўчыны і дамагаецца сваёй мэты: бацькі згаджаюцца выдаць яе за хлопца. Ажаніўшыся, малады гаспадар выкупляе ў караля цэлы горад Свіцязь. Цяпер жыхары вымушаныя выплачваць яму даніну, а хто не захацеў цярпець крыўды новага гаспадара, уцякаюць са Свіцязі. Усе сорак гадоў ён жыве ў поўным дастатку і раскошы, але ў тую ноч, калі мінуў вызначаны тэрмін, яму паказваецца ў сне галава забітага купца. Назаўтра, каб супакоіцца, ён ладзіць дома баль і запрашае на яго гасцей. Падчас разгару застольнае гамонкі сярод страваў паказваецца на стале галава забітага купца, якая паўтарае даўні праклён. У той самы момант усчынаецца жахлівая бура і б'юць перуны. Праз расчыненае ёю акно ў дом прарываюцца зграя д'яблаў, якая хапае забойцу. Незабаве і сам горад Свіцязь правальваецца скрозь зямлю. На яго месцы ўтвараецца возера — сённяшняя Свіцязь. Фальклорны матэрыялЯн Чачот аб'яднаў у сваёй баладзе два народных паданні: пра затоплены горад Свіцязь і вельмі распаўсюджанае ў той час — і ў Польшчы, і на Беларусі, асабліва сярод шляхты — паданне пра пана Твардоўскага, што прадаў чорту душу[1]. Паданне пра забойства купца бедным хлопцам, які, завалодаўшы купцовым набыткам, мае магчымасць узяць шлюб з багатаю паненкаю і за тое праз пэўную колькасць гадоў, а яна ў адрозных версіях неаднолькавая, Пан Бог пасылае кару на ўвесь горад і залівае яго вадою належыць да найбольш распаўсюджаных на тэрыторыі этнаграфічнае Беларусі[2]. Яно сустракаецца ў Міхала Федароўскага[3], Яна Карловіча (у двух варыянтах)[4], Еўдакіма Раманава (у двух варыянтах)[5][6], пра адну версію, звязаную з возерам Свіцязь, згадвае Павел Дземідовіч[7]. Доктар філасофіі ў галіне польскай і славянскай літаратур Станіслаў Станкевіч у часе сваіх росшукаў на Наваградчыне пераканаўся, што гэта паданне можна пачуць у любой вёсцы ў радыусе 20-30 км ад возера Свіцязь[2]. Паданне пра затоплены горад і па сённяшні дзень бытуе ў ваколіцах возера Свіцязь, у прыватнасці ў вёсцы Малюшычы, дзе нарадзіўся Ян Чачот[8]. У пачатку 2000-х даследчык беларускай літаратуры XIX стгоддзя Кастусь Цвірка ў Малюшычах занатваў пераказанае 90-гадовым Іванам Фёдаравічам Бурдо паданне, якое ў пераказаным выглядзе змясціў у кнізе «Камяні тых сядзібаў» (2004):
На думку Станіслава Станкевіча, Ян Чачот, які надзвычай неахвотна адсупаўся ад падання і звычайна без змен паводле пачутага пісаў вершаваны твор, у гэтым выпадку мусіў значна змяніць фабулу падання, каб не паўтараць тых самых дэталяў, якія перадаў у сваёй вядомай баладзе Тамаш Зан[9]. Даследчык сцвярджае, што Ян Чачот без усялякае патрэба ўводзіць у баладу постаць д'ябла. Ніводная версія народнага падання не фіксуе вылазы хлопца на раздарожжа дзеля выклікаў д'ябла, якому за золата той абяцае прадаць душу. Таксама няма ніякага падпісанага крывёю дагавору. Станіслаў Станкевіч крытыкуе паэта факты нявысветленасці: «За што Пан Бог пасылае кару на горад: за забойства купца ці за сувязь з д'яблам?»[9]. Сцэна злачынства ў баладзе адрозніваецца ад народнага падання толькі ўдзелам д'яблаў у здзяйсненні забойства і факту распачатай навальніцы. Урэшце ў баладзе няма таго дыялогу між забітым купцом, што дамагаецца помсты, і Богам, які абацяае яму гэту помсту праз пэўную колькасць гадоў. Далей у баладзе паэт адступае ад падання толькі ў дробных дэталях: апускае сцэну з святаром; Чачотавы герой нязменна мае згрызоты сумлення, у той час як у паданні яго гады ідуць у шчасці і спакоі[10]. Сюжэтныя пазычанніЯк адзначае польскі даследчык літаратуры Станіслаў Свірка, балада «Свіцязь» займае:
На аснове гэтага твора Яна Чачота Адам Міцкевіч напісаў дзве сваіх балады — «Свіцязь» і «Вяртанне таты», тым самым размежаваўшы дзве спалучаныя ў свайго сябра сюжэтныя лініі. Пазней, ужо пасля выхаду «балад і рамансаў» Міцкевіча (1822), куды ўвайшлі і вышэйзгаданыя творы, Ян Чачот знайшоў час перапісаць і дапрацаваь сваю «Свіцязь». Прытым ён дапісаў да яе яшчэ невялікі ўступ (першыя тры шасцірадкоўі), у якім выказваў захаленне творамі свайго сябра, чыя фантазія здолела «звіць» для свіцязянак ажно «тры вянкі» (маюцца на ўвазе тры міцкевічавы балады «Свіцязь», «Свіцязянка» і «Рыбка»), аднак, разам з тым не ўстрымаўся папракнуць Адама Міцкевіча за тое, што ён у сваіх баладах занядбаў фальклор, народныя паданні і занадта многа напрыдумляў[8]. Гл. таксама
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia