Праснічка
«Праснічка» (польск.: Prząśniczka) — верш Яна Чачота, напісаны ў 1840-х гадах і апублікаваны ў альманаху «Rubon» у 1845 годзе ў паэтычным цыкле «Песенькі». Пакладзены на музыку Станіславам Манюшкам. У 1897 годзе мінскі археолаг Генрых Татур пераклаў гэту песню на беларускую мову пад назвай «Прадкі». АпісаннеАлюзііВерш «Праснічка» тэматычна блізкі з вядомаю песняй князя Антонія Генрыха Радзівіла «За калаўроткам»[1]. У гэтай песні дзяўчына прадзе нітку, а перажыванні хлопца поруч звязаныя з чаканнем узаемнасці. Тое, што ў песні Антонія Генрыха толькі мелася на ўвазе і трымала героя ў напружанасці, у «Праснічцы» Яна Чачота пераўтварылася ў сапраўднасць. На думку Уладзіміра Мархеля, сумненні ў трываласці шчасця радзівілаўскага героя былі навярэджаны працяглаю самотаю і безузаемным каханнем Яна Чачота да Зосі Малеўскай, сястры філамата Францішка Малеўскага і дачкі рэктара Віленскага ўніверсітэта Сымона Малеўскага[1]. СюжэтМаладзіца-прыгажуня прадзе ніткі на вячорах поруч з іншымі дзяўчатамі, памяць якіх пра каханага такая ж доўгая, як іх пража. Да маладзіцы, нарачоны якой паехаў у «Кралевец віцінай», заляцаецца іншы хлопец, і праз тры дні яе нітка рвецца і заканчаецца вернасць далёкаму любаму, яе шчокі заліваюцца сорамам. Песня сканчаецца лёгкім дакорам, скіраваным на легкадумную, хоць і сарамяжную дзяўчыну. МузыкаНеўзабаве пасля публікацыі верша польскі кампазітар Станіслаў Манюшка напісаў на яго словы музыку і апублікаваў гэты твор у трэцім «Хатнім спеўніку». У XIX стагоддзі «Праснічка» была адной з найпапулярнейшых песень у Польшчы[2]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia