Падрыхтуйце вашы насоўкі
Падрыхтуйце вашы насоўкі (фр.: «Préparez vos mouchoirs») — фільм рэжысёра Бертрана Бліе, які выйшаў у 1978 годзе. У 1979 годзе фільм атрымаў прэмію «Оскар» за найлепшы фільм на замежнай мове, прэмію «Сезар» за найлепшую музыку і быў намінаваны на прэмію «Залаты глобус» за найлепшы замежны фільм. СюжэтРауль, які вельмі любіць сваю жонку Саланж, занепакоены яе дэпрэсіяй і частымі недамаганнямі. Думаючы, што справа ў ім, ён прапануе ёй пачаць раман з іншым мужчынам, якім выпадкова аказваецца Стэфан, які абедаў у тым жа кафэ. Той шакаваны гэтай прапановай і спачатку адмаўляецца, аднак з далейшых зносін з Раулем даведаецца, што, відаць, адзінай дапамогай для Саланж будзе цяжарнасць. Паколькі Раулю не ўдалося дасягнуць гэтай мэты, той прапануе Стэфану паспытаць удачы. У ролях
Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia