На Заходнім фронце без перамен (фільм, 2022)
«На Заходнім фронце без перамен» (ням.: Im Westen nichts Neues, англ.: All Quiet on the Western Front, фр.: À l'Ouest, rien de nouveau) — нямецкі антываенны фільм рэжысёра Эдварда Бергера, заснаваны на аднайменным рамане Эрыха Марыі Рэмарка. Прэм’ера фільма адбылася 12 верасня 2022 года на штогадовым Кінафестывалі ў Таронта. Прэм’ера ў кінатэатрах Германіі адбылася 29 верасня, а сусветная прэм’ера на платформе Netflix прайшла 28 кастрычніка 2022 года. Фільм атрымаў 14 намінацый на 76-й цырымоніі ўручэння прэміі BAFTA (выйграўшы сем, у тым ліку за найлепшы фільм) і дзевяць на 95-й цырымоніі ўручэння прэміі «Оскар», у тым ліку за найлепшы фільм, і выйграў чатыры: за найлепшы міжнародны поўнаметражны фільм, за найлепшую аператарскую працу, за найлепшую арыгінальную музыку і за найлепшая праца мастака. Фільм быў намінаваны ў дванаццаці катэгорыях «Нямецкай кінапрэміі» 2023 года і выйграў восем, уключаючы сярэбраную ўзнагароду[4]. СюжэтГерманская імперыя, вясна 1917 года. Трэці год ідзе кровапралітная вайна. Пад дзеяннем патрыятычнай прапаганды старшакласнік Паўль Боймер разам са сваімі сябрамі-аднакласнікамі адпраўляецца добраахвотнікам на фронт. Натхнёныя праніклівымі прамовамі, юнакі гараць імкненнем перамагчы ворага і ўпэўненыя, што на фронце іх чакаюць слаўныя перамогі і ўзнагароды за праяўлены гераізм. Аднак ваенная рэальнасць аказваецца далёкай ад юнацкіх мрояў. Хлопцы сутыкаюцца са страшнай рэчаіснасцю акопных будняў, паўсюднай жорсткасцю і смерцю. Патрыятычная эйфарыя ў момант выпараецца, пакідаючы месца горкаму расчараванню і паступоваму разуменню, што яны толькі пешкі ў чыёйсьці жорсткай гульні. Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia