Учора, сёння, заўтра

Учора, сёння, заўтраM:
італ.: Ieri, oggi, domani
Постар фільма
Жанр кінакамедыя
Рэжысёр
Прадзюсары
Сцэнарысты
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Мастак-пастаноўшчык Ezio Frigerio[d]
Працягласць 118 хв.
Краіны
Мова італьянская мова
Год 21 снежня 1963[1]
IMDb ID 0057171
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Учора, сёння, заўтра» (італ.: Ieri, oggi, domani) — італьянскі фільм рэжысёра Віторыа дэ Сіка, які выйшаў на экраны ў 1963 годзе. У 1965 годзе ўзнагароджаны прэміяй «Оскар» за найлепшы замежны фільм.

Фільм складаецца з трох навел, якія адбываюцца ў трох найбуйнейшых гарадах Італіі (Неапаль, Мілан і Рым). Ва ўсіх сцэнах іграюць Сафі Ларэн і Марчэла Мастраяні.

Сюжэт

Першы эпізод — Адэліна — быў напісаны Эдуарда дэ Філіпа. Гэта гісторыя пачалася ў 1954 годзе ў Неапалі ў іспанскім квартале. Гандлярка кантрабанднымі цыгарэтамі, Адэліна Сбараці, якая, каб яе не арыштавалі, зноў і зноў становіцца маці. Пасля нараджэння сёмага сына муж галоўнай гераіні — Кармінэ — выматаны і даведзены да знясілення, і Адэлін даводзіцца вырашаць — завесці дзіця ад іншага мужчыны або ісці ў турму.

Аўтара натхніла рэальная гісторыя, якая адбылася з неапалітанскай кантрабандысткай Канчатай Мукардзі: каб не ісці ў турму, яна 19 разоў цяжарала і нарадзіла 7 сыноў. Яна працягвала прадаваць кантрабандныя цыгарэты, пакуль не памерла 21 лістапада 2001 года ва ўзросце 78 гадоў.

Другі эпізод — Ганна — створаны паводле матываў апавядання Альберта Маравія і апавядае пра адну багатую сіньёру з Мілана, у якой любоўная інтрыжка з мужчынам сціплага дастатку. Сустрэўшыся раніцай нядзелі яны едуць за горад на новенькім «Ролс-Ройсе» Ганны, уразаючыся на кожным скрыжаванні ў машыны наперадзе. Ганна была гатова збегчы з Рэнца, але Рэнца ледзь не збівае на дарозе дзіця, сапсаваўшы любімы «Ролс-Ройс» Ганны. Ганна з’яжджае з сустрэтым спадарожнікам за тэхдапамогай, пакінуўшы Рэнца ахоўваць машыну. Гэтая гісторыя прымушае інакш зірнуць на свае ўзаемаадносіны і Рэнца, і Ганну. У выніку невялікага жыццёвага здарэння герой бачыць сапраўдны твар сваёй пасіі — перад ім паўстае дурнаватая, эгаістычная і меркантыльная кабетка, вышэй за ўсё якая шануе камфорт, увагу мужчын і багацце. Рэнца цяпер і сам не разумее, як ён мог любіць гэткую істоту.

Трэці эпізод — Мара — напісаны Чэзарэ Дзаваціні і расказвае пра раскошную прастытутку з Рыма, якая жыве на П’яцца Навона насупраць тэрасы вучня духоўнай семінарыі, які жыве са сваёй сварлівай бабуляй. Старая адразу ўсё разумее пра Мару, але закаханы семінарыст думае, што Мара — манікюрніца, да якой ходзіць шмат кліентаў. Спачатку гэта забаўляе Мару, але яна разумее сваю памылку, калі Умберта пагражае адмовіцца ад далейшага навучання і ўступіць у Замежны легіён. І яна дае абяцанне цноты на цэлы тыдзень у той момант, калі прыехаў да яе палюбоўнік гатовы задушыць яе ў парыве страсці. Адна са знакамітых сцэн фільма — сцэна стрыптызу Мары (Сафі Ларэн) перад вачыма згаладалага кліента з Балонні (Мастраяні). Гэтая сцэна была зноў прадстаўлена ў фільме Роберта Олтмена «Высокая мода» праз 30 гадоў, у іранічным ключы, таксама з Сафі Ларэн і Марчэла Мастраяні.

Зноскі

  1. а б Person Profile // Internet Movie Database — 1990.
  2. http://www.imdb.com/title/tt0057171/ Праверана 18 красавіка 2016.
  3. а б в г д е ё http://www.cinematografo.it/cinedatabase/film/ieri-oggi-domani/9658/ Праверана 18 красавіка 2016.
  4. а б в г д е ё http://www.imdb.com/title/tt0057171/fullcredits Праверана 18 красавіка 2016.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya