Пажарніца наземная
Пажа́рніца наземная[1] (Calamagrostis epigejos) — від кветкавых раслін роду Пажарніца (Calamagrostis) сямейства Злакі, або Метлюжковыя (Poaceae). НазвыПажарніца наземная, перапалявіца, пажарнік[2][3][4], мятла лясная[2]. Батанічнае апісанне![]() Шматгадовая травяністая расліна 80—150 см у вышыню з доўгім паўзучым карэнішчам. Сцябло прамое. Лісце блакітнавата- або шаравата-зялёнае. Кветкі дробныя, несамастойныя, сабраныя ў буйныя суквецці даўжынёй да 30 см. Плод — зярняўка. Распаўсюджанне і асяроддзе пражыванняРаспаўсюджана на тэрыторыі Еўропы, Азіі і Паўночнай Афрыкі[5]. Натуралізавалася на тэрыторыі Аўстраліі і Паўночнай Амерыкі[5]. Насяляе хваёвыя і змешаныя лясы і хмызнякі. Расце ў стэпах, на сухіх лугах, камяністых россыпах, па берагах вадаёмаў, на пустках, каля жылля і дарог. Цвіце ў чэрвені — жніўні. Святлолюбівая, ценевынослівая расліна[6]. Мезафіт, мезатроф, эўтроф[6]. ВыкарыстаннеВысушаныя суквецці выкарыстоўваюцца для складання сухіх букетаў[7]. Грубая кармавая трава лугоў. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia