Палацца Барбарыга
![]() Палацца Барбарыга (італ.: Palazzo Barbarigo) — палац у Венецыі на Гранд-канале, дзе нарадзіўся святы Грэгорыа Барбарыга. Першапачаткова будынак быў пабудавана ў XVI стагоддзі. Палацца было выканана ў стылі які рушыў услед за эпохай Адраджэння. Праект прадугледжваў тры паверхі: з адкрытай ніжняй лоджыі быў выхад на канал, два верхніх паверхі таксама былі з адкрытымі лоджыямі, упрыгожаныя калонамі. У 1886 годзе, уладальнікамі будынка — гаспадарамі шкляной вытворчасці, фасад палацца быў аздоблены мазаікай з муранскага шкла. Калі мазаіка былі выканана, тагачасных новых уладальнікаў ганілі іх арыстакратычныя суседзі як нуварышаў, якія маюць рэзкі густ і ажыццявілі аздабленне насуперак высакародным фасадам суседніх будынкаў. Нягледзячы на гэта, сённяшняе аблічча палацца з’яўляецца адным з самых запамінальных і яркіх на ўсім Гранд-канале. Сёння частка будынка выкарыстоўваецца як дэманстрацыйная зала і магазін, які прадае муранскае шкло. Гл. таксамаЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia