Санта-Марыя-дэла-Салютэ
Сабор Санта-Марыя дэла Салютэ (італ.: Basilica di Santa Maria della Salute) — сабор у Венецыі на Гранд-канале ў раёне Дарсадура. Гісторыя будаўніцтваПабудавана ў гонар збавення горада ад чумы 1630-1631 гадоў. Чума забрала каля 100000 жыццяў, што складала больш за трэць насельніцтва горада. У 1631 годзе малады архітэктар Бальдасарэ Лангена прыступіў да будаўніцтва з адабрэння Вялікага Савета і дожа Нікола Кантарыні. Будаўніцтва працягвалася больш за паўстагоддзя, і скончылася ў 1681 годзе. А сабор быў асвячоны толькі пасля смерці архітэктара. Па захаваных дадзеных, для падмурка царквы было выкарыстана больш за мільён драўляных бэлек, з іх больш 100000 было забіта ў дно ў якасці паляў. Гэтак жа як і ў царкве Іль Рэдэнторэ, у саборы Санта-Марыя дэла Салютэ штогод служылі імшу ў знак збавення ад чумы. 21 лістапада адзначалася свята Фэста дэла Салютэ. У гэты дзень ад Палаца Дожаў да сабора стваралі пантонны мост. Асаблівасці архітэктуры![]() (унутраны від) Базіліка пабудавана ў форме васьмігранніка, увянчанага купалам-паўсферай. Над алтаром пазней быў прыбудаваны другі купал, меншага памеру. Галоўны купал устаноўлены на барабан з пятнаццаццю рэбрамі ў кожным з якіх размешчаны парныя вокны, апраўленыя аркамі. Уваход у сабор аформлены ў выглядзе трыумфальнай аркі. Фасад упрыгожаны скульптурамі архангела Міхаіла, які пабіў сатану, Іаана Прадцечы і Дзевы Марыі (над цэнтральным франтонам). Інтэр'ер сабора ўтварае прасторны цэнтральны актагон, акружаны аркадай, калоны якой пераходзяць у пілястры на якія абапіраецца купал, вышынёй 60 метраў. Мармуровая падлога выкладзеная канцэнтрычнымі коламі. За межамі цэнтральнага актагона па перыметры базілікі размешчана 6 капэл. Гл. таксамаСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia