Царква Святых Апосталаў (Венецыя)
![]() Царква Святых Апосталаў, Санці Апастолі (італ.: Santi Apostoli) — царква ў Венецыі, у раёне Канарэджа на аднайменнай плошчы. Непадалёк, на Гранд-канале размяшчаецца Ка д’Ор. Царква была ўзведзена ў месцы, дзе сяліліся першыя жыхары Венецыі. Царква часта перабудоўвалася, сваё цяперашняе аблічча будынак царквы здабыў у сярэдзіне XVIII стагоддзя. Званіца, якая стаіць побач, была пабудавана ў 1672 годзе. Званіца з’яўляецца адной з самых высокіх у горадзе. Побач з царквой знаходзіцца капліца, пабудаваная ў рэнесансным стылі і спраектаваная Маура Кадучы. У капліцы знаходзіцца грабніца Марка Корнера працы Туліа Ламбарда. Над алтаром царквы знаходзіцца карціна «Прычашчэнне Св. Лючыі» (1748) працы Джавані Батыста Т’епола. У роспісе царквы прымаў удзел Фабіа Каналь. Гл. таксамаЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia