Палац (фільм)
«Палац» (англ.: The Palace) — мастацкі фільм 2023 года рэжысёра Рамана Паланскага, дваццаць трэці поўнаметражны мастацкі фільм рэжысёра. Аўтарамі сцэнарыя выступілі Раман Паланскі і Ежы Скалімоўскі. Галоўныя ролі выканалі Мікі Рурк, Олівер Мазучы , Фані Ардан, Аляксандр Пятроў і іншыя. Фільм з’яўляецца капрадукцыяй Італіі, Швейцарыі, Польшчы, Францыі[1]. Прэм’ера фільма адбылася 2 верасня 2023 года ў межах пазаконкурснай праграмы 80-га Венецыянскага кінафестывалю. СюжэтПадзеі фільма адбываюцца ў раскошным швейцарскім гатэлі напярэдадні Новага года. У сюжэце «пераплятаюцца лёсы гасцей і тых, хто іх абслугоўвае». Акцёрскі склад
Вытворчасць і прэм’ераФільм быў анансаваны ў красавіку 2021 года. Сцэнарый карціны напісаў сам Раман Паланскі сумесна з Ежы Скалімоўскім (папярэдняя сумесная праца гэтых кінематаграфістаў — фільм 1962 года «Нож у вадзе»), музыку — Аляксандр Дэспла. Спрадзюсіравалі карціну італьянскія кінакампаніі «Rai Cinema» і «Eliseo Entertainment»[3][4][5][6][7]. Здымкі пачаліся ў Швейцарыі ў красавіку 2022 года, прычым аператарам стаў нязменны партнёр Паланскага Павел Эдэльман. Сярод акцёраў у галоўных ролях Мікі Рурк[8], Олівер Мазучы і Фані Ардан. Бюджэт карціны складае 13 мільёнаў еўра. Прэм’ера «Палаца» была запланавана на зіму 2023 года[9]. У чэрвені 2023 года стала вядома, што сусветная прэм’ера фільма адбудзецца на 80-м Венецыянскім кінафестывалі ў верасні, у пазаконкурснай праграме[10]. Першы трэйлер карціны выйшаў у пачатку жніўня 2023 года[11]. АцэнкіКінакрытыкі вядучых сусветных выданняў рэзка раскрытыкавалі фільм, назваўшы яго безгустоўным[12]. Пасля прэм’еры на сайце-агрэгатары прафесійных рэцэнзій «Rotten Tomatoes» фільм атрымаў рэйтынг 0%[13]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia