Дзіця Размары (фільм)
«Дзіця Размары» (англ.: Rosemary's Baby) — амерыканскі псіхалагічны фільм жахаў 1968 года рэжысёра Рамана Паланскага, пяты поўнаметражны мастацкі фільм рэжысёра. Карціна з’яўляецца экранізацыяй аднайменнага рамана Айры Левін , адаптацыяй кнігі займаўся Раман Паланскі. Галоўныя ролі выканалі Міа Фэраў , Джон Касавеціс , Рут Гордан , Сідні Блэкмер , Морыс Эванс , Ральф Беламі , Пэтсі Келі , Вікторыя Ветры , Чарлз Гродзін[6]. СюжэтМаладая бяздзетная пара Размары і Гай Вудхаўс пераязджаюць у нью-ёркскі Брэмфард. Неўзабаве яны знаёмяцца з эксцэнтрычнымі суседзямі, Міні і Раманам Кастэветамі, якія раз-пораз навязваюцца ім у сябры. Аднойчы Размары бачыць дзіўнае відзенне, быццам яна плыве на яхце з Гаем, які ператвараецца ў дэмана і гвалтуе яе. Праз некалькі дзён дзяўчына даведваецца, што цяжарная. Шэраг дзіўных падзей наводзіць Размары на здагадку, што іх суседзі — члены сатанінскага культу. Акцёрскі склад
УзнагародыПаводле рэсурса «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 11 кінаўзнагародамі і яшчэ 12 намінацыямі[7]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia