Спіс узнагарод і намінацый Рамана Паланскага![]() Раман Паланскі (нар. 1933) — польска-французскі кінарэжысёр, сцэнарыст, кінапрадзюсар і акцёр. Паланскі неаднаразова ўзнагароджваўся прызамі фестываляў «вялікай тройкі»: Канскага, Венецыянскага і Берлінскага. У 1962 годзе Паланскі быў узнагароджаны Прызам ФІПРЭСІ 23-га Венецыянскага кінафестывалю за фільм «Нож у вадзе». У 1965 годзе рэжысёр атрымаў Спецыяльны прыз журы і Прыз ФІПРЭСІ на 15-м Берлінскім кінафестывалі за фільм «Агіда». На Берлінскім кінафестывалі 1966 года рэжысёр быў удастоены галоўнай узнагароды — «Залатога мядзведзя» — за фільм «Тупік». У 2002 годзе Паланскі атрымаў галоўную ўзнагароду 55-га Канскага кінафестывалю — «Залатую пальмавую галіну» — за фільм «Піяніст». У 2010 годзе атрымаў «Сярэбранага мядзведзя» за рэжысуру на 60-м Берлінскім кінафестывалі за фільм «Прывід пяра». На Венецыянскім кінафестывалі 2019 года быў узнагароджаны Гран-пры журы і Прызам ФІПРЭСІ за фільм «Я абвінавачваю». Сярод прэстыжных кінапрэмій Паланскі ўдастоены дзесяці прэмій «Сезар», пяці «Еўрапейскіх кінапрэмій», трох прэмій «BAFTA», аднаго «Залатога глобуса» і адной прэміі «Оскар». Паводле рэсурса «Internet Movie Database» Паланскі агулам за сваю кар’еру быў узнагароджаны 98 кінапрэміямі, акрамя таго кінематаграфіст быў адзначаны яшчэ 95 намінацыямі[1]. Узнагароды і намінацыіЗноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia