Панславянскія колеры
![]() Панславянскія колеры (чэшск.: slovanské barvy[1][2] «славянскія колеры») — сіні, белы, чырвоны колеры, якія прысутнічаюць на нацыянальных і дзяржаўных сцягах шматлікіх славянскіх краін, славянскіх рэгіёнаў і арганізацый. Большасць даследчыкаў лічаць, што колеры паходзяць з гандлёвага сцяга Расіі[3][4]. ГісторыяСпалучэнне белага, чырвонага і сіняга колераў, названых пасля славянскімі, вядома на сцягах славянскіх краін з пачатку XV стагоддзя: сіні з чырвона-белым арлом сцяг Маравіі зафіксаваны Гельнгаўзенскім кодэксам 1407 года[5], бела-сіне-чырвоныя сцягі прыведзены і на Стакгольмскім скрутку, які ілюстраваў урачыстую працэсію ў Кракаве ў 1605 годзе[6]. На Славянскім кангрэсе ў Празе ў 1848 г. удзельнікі прынялі рашэнне, што яны возьмуць за аснову для сцягоў сваіх вызваленчых рухаў рускі бела-сіне-чырвоны сцяг[3]. На самым кангрэсе чэшскамоўныя маравы выступалі пад бела-чырвона-сінім сцягам[7]. У тым жа годзе лужыцкія сербы абвясцілі сваім сімвалам сіне-чырвона-белы трыкалор[8]. Таксама гэтыя колеры, але ў трохі іншай паслядоўнасці (сіне-бела-чырвоны) выкарыстоўваў бан аўстрыйскай Харватыі Ё. Елачыч у 1848 годзе, які пазней быў пакладзены ў аснову сучаснага сцяга Харватыі. Славенскія патрыёты паўтарылі ў размяшчэнні колеры расійскі трыкалор[3][9], а славацкія рэвалюцыянеры ў 1848 годзе для свайго сцяга прынялі адваротны парадак колераў — чырвона-сіне-белы. З 1918 года сіне-бела-чырвоныя колеры сталі сімвалам адзінай паўднёва-славянскай дзяржавы[3]. За мяжой часцей бачылі расійскі чырвона-сіне-белы сцяг, які выкарыстоўваўся на гандлёвых суднах. У адпаведнасці з міжнароднай традыцыяй, як правіла, нацыянальны ці дзяржаўны сцяг адначасова з’яўляецца і сцягам грамадзянскага флоту[3]. Не дзіўна, што парой менавіта яго лічылі «рускімі нацыянальным сцягам»[10][11]. І ў самай Расійскай імперыі пятроўскі бела-сіне-чырвоны сцяг часта лічыўся абывацельскім, г.зн. грамадзянскім, а пасля зацвярджэння ў 1858 годзе дзяржаўным чорна-жоўта-белага сцяга, апошні ўспрымаўся грамадствам як сцяг у першую чаргу ўрадавы[11]. На II Слаўянскам кангрэсе, які адбыўся ў 1867 годзе ў Расіі, галоўным сімвалам з’яўлялася бела-залатая харугва, на якой былі намаляваны славянскія першанастаўнікі Кірыл і Мяфодзій, а над імі — Збавіцель, якія бласлаўляе іх на апостальскі подзвіг. Паводле газетных публікацый таго часу, гэты сцяг славянскага адзінства выклікаў павагу ва ўсіх прысутных[12][13]. Існуе таксама версія пра паходжанне панславянскіх колераў ад колераў Французскай рэвалюцыі 1789 года, якія сімвалізуюць рэвалюцыйныя ідэалы[14]. Гістарычныя сцягі з панславянскімі колерамі
Сучасныя сцягіСцягі большасці славянскіх краін маюць бела-сіне-чырвоныя колеры ў розных варыянтах, размешчаных, як правіла, гарызантальна. Балгарскі даследчык Іван Стойчаў[15] лічыць, што на выбар размяшчэння колераў балгарскага сцяга таксама паўплывала папулярнасць Расіі з яе трыкалорам. Сцягі непрызнаных Луганскай і Данецкай «народных рэспублік», што ўзніклі ў 2014 годзе ў выніку прарасійскіх пратэстаў на усходзе Украіны, першапачаткова былі створаны на ўзор і падабенства расійскага трыкалора з двухгаловым арлом па цэнтры[16], пры гэтым колер верхняй паласы быў зменены. Пазней на сцягу ЛНР арол быў прыбраны. Сучасныя сцягі, колеры якіх супадаюць з панславянскімі або блізкія да іх:
Варта адзначыць, што выбар колераў сцяга Чэхаславакіі (сучасны сцяг Чэшскай Рэспублікі) не звязаны з панславянскім рухам. Сіні трохвугольнік як сімвал Славакіі быў дададзены на гістарычнае бела-чырвонае палотнішча толькі для таго, каб тое адрознівалася ад сцяга Польшчы. Сцягі славянскіх дзяржаў, каляровая гама якіх не мае дачынення да панславізму
Гл. таксама
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia