Міжславянская мова
Міжславянская мова (саманазва: меджусловјанскы, medžuslovjansky) — апастэрыёрная панславянская мова, створаная на моўным матэрыяле стараславянскай мовы і існуючых славянскіх моў, прызначаная для зносін паміж іх носьбітамі. ІдэяСлавянскія мовы — адносна аднародная група моў. Яна складаецца з трох падгруп, якія маюць шмат агульных рыс у граматыцы, лексіцы і сінтаксісе. Веданне адной з славянскіх моў дастаткова, каб разумець (хаця б трохі) тэкст на іншай славянскай мове. Асноўнай задачай, якую ставілі перад сабой распрацоўшчыкі міжславянскай мовы — стварыць мову, якая будзе зразумелай без папярэдняга вывучэння ўсім або большасці носьбітаў славянскіх моў. Мова мае спрошчаную граматыку з мінімальнай колькасцю выключэнняў, якая дазваляе славянафону (славянагаворачаму) лёгка авалодаць ёй. Міжславянская мова можа выкарыстоўвацца на першым этапе вывучэння славянскіх моў, паколькі спалучае ў сабе агульныя рысы моў гэтай групы. Міжславянская мова можа быць добрай падтрымкай для падарожнікаў і вельмі карысным інструментам для ўсіх хто жадае звярнуцца да ўсяго славянскага свету праз сеціва без перакладу тэксту на некалькі моў. Веданне гэтай мовы дазволіць чалавеку размаўляць і пісаць даволі зразумела для носьбітаў любога з жывых славянскіх моў, а таксама і самому лепей разумець тэксты на любой з іх. ГісторыяПраект Славянскі (Slovianski) створаны ў 2006 годзе супольнымі намаганнямі групы людзей з розных краін, сабраўшыхся на Славянскім форуме(недаступная спасылка). Асноўныя распрацоўшчыкі — Ондрэй Рэчнік (Ondrej Rečnik), Габрыэль Свобада (Gabriel Svoboda), Ян ван Стэнберген (Jan van Steenbergen), Ігар Палякоў. Славянскі існаваў у трох варыянтах:
У 2007 годзе распрацоўшчыкі адмовіліся ад схематычных версій мовы, і зараз пад назвай славянскі маецца на увазе яго натуралістычная версія Slovianski-N. Таксама блізкія да Славянскі былі іншыя праекты панславянскіх моў. У 2009 годзе Стывен Радзікаўскі, Андрэй Марачэўскі і Міхал Боравічка прэзентавалі палепшаную версію словіа пад назвай Славіёскі (Slovioski). У 2010 з’явіўся праект новаславянская мовa (Novoslovienskij, пазней Novoslověnsky) чэшскага аўтара Войцеха Мярункі, заснаваны на стараславянскай мове. ![]() У 2011 годзе праектнымі групамі славянскі, славіёскі і новаславянскай мовы было прынята прынцыповае рашэнне аб зліянні гэтых блізкіх праектаў у міжславянскую мову. Пры гэтым, аб’яднанне адбывалося не шляхам стварэння агульнай граматыкі і агульнага слоўніка, а шляхам набліжэння маючыхся граматык і слоўнікаў у выніку пастаянна адбываючайся міжпраектнай дыскусіі. Пасля Першай канферэнцыі аб міжславянскай мове (CISLa) у 2017 годзе наступіла поўнае аб’яднанне гэтых праектаў. З 2011 года у праект таксама уваходзіць Славіянта (Slovianto) — радыкальна спрошчаная мова, якая прапаноўваецца для пачатковага этапа вывучэння міжславянскай мовы людзям, не знаёмых з асаблівасцямі славянскіх моў. Арфаграфія і фанетыкаМова выкарыстоўвае два алфавіта — лацініцу (з літарамі č, ž, š для шыпячых і ě для стараславянскяй яці) і кірыліцу (з љ, њ для палаталізаваных зычных ль, нь і ј для йатацыі):
Граматыка і лексікаГраматыка міжславянскай мовы мае вялікае падабенства з граматыкамі славянскіх моў. Яна мае граматычныя рысы, уласцівыя ўсім або большасці славянскіх моў. Такім чынам, як і ў натуральных славянскіх мовах, назоўнікі маюць тры роды і два лікі і дапасуюцца з прыметнікамі паводле роду, ліку і шасці склонам. Дзеясловы маюць закончанае і незакончанае трыванне і змяняюцца па ліках у цяперашнім часе і паводле роду ў мінулым, таксама маюцца загадны і ўмоўны лады. Слова ў адпаведным значэнні дадаецца ў слоўнік мовы, калі яно набірае 3 балы, пры гэтым, руская і польская мовы даюць па аднаму балу, беларуская, украінская, чэшская, славацкая, славенская, сербскахарвацкая, македонская, балгарская па 0,5 бала. Такім чынам па 2 балы мае кожная з 3 груп славянскіх моў — усходнеславянская, заходнеславянская і паўднёваславянскія. Калі для якога-небудзь значэння не знаходзіцца слова, набіраючага тры балы, то выбар ажыццяўляецца шляхам публічнай дыскусіі на [http:s8.zetaboards.com/Slovianski/index Міжславянскім форуме] з слоў, якія маюцца ў жывых славянскіх мовах. У выключных выпадках таварыства дазваляе неалагізмы (напрыклад, «часина» ў значэнні «гадзіна» — прапанавана Габрыэлем Свобадай). Пасля аб’яднання Славянскі, Словіоскі і Новаславянскай мовы, таварыства ўжывала 3 слоўнікі:
Пры гэтым, першыя 2 з іх дапаўняюцца, а 3-і — не. Зараз ужываецца дынамічны слоўнік (больш за 17000 слоў у 2018 годзе), а з 2019 года таксама шматмоўны слоўнік. Спіс Сводзеша для міжславянскай мовы
Прыклады тэкстаў
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia