Панторма
Панторма (сапраўднае імя Jacopo Carucci; 24 мая 1494, Панторма, цяпер прыгарад Эмполі — 2 студзеня 1557, г. Фларэнцыя) — італьянскі жывапісец, прадстаўнік фларэнційскай школы , адзін з заснавальнікаў маньерызму. Творчасць![]() У дзесяцігадовым узросце, страціўшы бацьку, Панторма адправіўся ў Фларэнцыю, дзе і правёў усё сваё жыццё. Ён вучыўся ў П'ера дзі Козіма і Андрэа дэль Сарта. У ранніх працах адбіваецца ўплыў Леанарда да Вінчы і Сарта (роспіс люнеты на віле Медычы ў Поджа-а-Каяна ). Позні вялікі ўплыў на яго творчасць аказала знаёмства з гравюрамі Дзюрэра. Паступова Панторма адыходзіць ад традыцыі Рэнесансу. Значныя працы: «Хрыстос ва Эмаусе », 1525, Уфіцы, Фларэнцыя; «Мадонна са святым Іосіфам і Іаанам Хрысціцелем», Эрмітаж, Санкт-Пецярбург; «Сустрэча Марыі і Елізаветы », царква Сан-Мікеле , Кармін’яна, 1528—1530. «Зняцце з крыжа»Адной з лепшых лічыцца «Зняцце з крыжа » (1528, Фларэнцыя, царква Санта-Фелічыта ). У карціне адсутнічае выразнасць прасторавых адносін, фігуры набліжаны да пярэдняга плану. Адсутнасць цвёрдай апоры кампазіцыі стварае ўражанне няўстойлівасці, падкрэслівае драматызм і напружанасць аднаго з першых твораў маньерызму. Галерэя
Зноскі
ЛітаратураС. Дзуффи. Большой атлас живописи. — М.: Олма-Пресс, 2002. — С. 116,117. — 431 с. — ISBN 5-224-03922-3. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia