Парад суверэнітэтаўПарад суверэнітэтаў (1988—1991 гг.) — канфлікт рэспубліканскага і саюзнага заканадаўстваў, звязаны з абвяшчэннем прыярытэту рэспубліканскіх законаў над саюзнымі, следствам чаго стаў распад СССР. Падчас «параду суверэнітэтаў» на працягу 1990—1991 гадоў усе саюзныя (адной з першых была РСФСР) і многія з аўтаномных рэспублік прынялі Дэкларацыі аб суверэнітэце, у якіх аспрэчылі прыярытэт агульнасаюзных законаў над рэспубліканскімі, што стала пачаткам «вайны законаў». Таксама імі былі прадпрынятыя дзеянні па кантролі над мясцовымі эканомікамі, уключаючы адмову выплачваць падаткі ў саюзны і федэральны расійскі бюджэты. Гэтыя канфлікты пераразалі многія эканамічныя сувязі, што яшчэ больш пагоршыла эканамічнае становішча ў СССР. Першай тэрыторыяй СССР, якая абвясціла незалежнасць у студзені 1990 года ў адказ на бакінскія падзеі, была Нахічэванская АССР. Да жнівеньскага путчу ДКНС абвясцілі пра незалежнасць дзве саюзныя рэспублікі (Літва і Грузія), пра адмову ўступаць у новы саюз (ССД) і пераход да незалежнасці — яшчэ чатыры: Эстонія, Латвія, Малдова, Арменія. Пры гэтым аўтаномныя рэспублікі Абхазія і Паўднёвая Асеція, якія ўваходзілі ў склад Грузіі, а таксама новаўтвораныя ў Малдове рэспублікі Прыднястроўе і Гагаузія абвясцілі пра непрызнанне іх незалежнасці і пра жаданне застацца ў складзе Саюза. За выключэннем Казахстана[1], ні ў адной з цэнтральнаазіяцкіх саюзных рэспублік не было арганізаваных рухаў ці партый, якія б ставілі сваёй мэтай дасягненне незалежнасці. Сярод мусульманскіх рэспублік, за выключэннем азербайджанскага Народнага Фронту, рух за незалежнасць існаваў толькі ў адной з аўтаномных рэспублік Паволжа — партыя «Ітыфак» Фаўзіі Байрамавай у Татарстане, якая з 1989 года выступала за незалежнасць Татарстана. 19 жніўня 1991 года падпісанне новага саюзнага дагавора аб стварэнні Саюза Суверэнных Дзяржаў (ССД) як мяккай федэрацыі было сарвана жнівеньскім путчам ДКНС пры спробе адхілення М. С. Гарбачова з пасады прэзідэнта СССР, адразу пасля чаго падчас масавага абвалу СССР незалежнасць абвясцілі амаль усе астатнія саюзныя рэспублікі, а таксама некалькі аўтаномных (у Расіі, Грузіі, Малдове). 6 верасня ўлады СССР прызналі незалежнасць трох прыбалтыйскіх рэспублік. Хоць 14 лістапада сям’ю саюзнымі рэспублікамі з дванаццаці (РСФСР (Расія), Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Таджыкістан, Туркменістан, Узбекістан) было прынята рашэнне па заключэнні дагавора аб стварэнне ССД як канфедэрацыі, пасля рэферэндуму аб незалежнасці Украіны, які адбыўся 1 снежня, главамі трох рэспублік-заснавальніц СССР (Беларусі, РСФСР, Украіны) 8 снежня падпісваюцца белавежскія пагадненні пра яго роспуск, 21 снежня гэта зацвярджаецца ўсімі адзінаццаццю рэспублікамі, і замест ССД ствараецца Садружнасць Незалежных Дзяржаў як міжнародная (міждзяржаўная) арганізацыя. Пры гэтым да моманту роспуску СССР 8 снежня з усіх саюзных рэспублік толькі тры не абвясцілі пра незалежнасць (РСФСР, Беларусь і Казахстан; апошні зрабіў гэта праз тыдзень, 16 снежня). Частка аўтаномных рэспублік, якія абвясцілі незалежнасць, пазней сталі т.зв. непрызнанымі (Нагорны Карабах і Прыднястроўе) або часткова-прызнанымі (Абхазія і Паўднёвая Асеція) дзяржавамі (у той час як Гагаузія, Татарстан і Чачня такі статус не захавалі). Пры гэтым Татарстан быў рэінкарпараваны ў склад Расійскай Федэрацыі мірным шляхам на аснове дагавора 1994 года, а Чачня — у выніку дзвюх войнаў 1994-1996 і 1999-2000 гадоў. Храналогія прыняцця дэкларацый аб суверэнітэтах саюзных рэспублік
Зноскі
ЛітаратураГл. таксама |
Portal di Ensiklopedia Dunia