Усеўкраінскі рэферэндум (1991)
Усеўкраінскі рэферэндум (1991) — рэферэндум ва Украіне, які адбыўся 1 снежня 1991 года ў адзін дзень з першымі выбарамі прэзідэнта Украіны. Рэферэндум быў абвешчаны 24 жніўня 1991 года разам з Актам абвяшчэння незалежнасці Украіны і зацверджаны 11 кастрычніка таго ж года пастановай Вярхоўнай рады Украіны. На рэферэндум было вынесена адно пытанне — «Ці пацвярджаеце Вы Акт абвяшчэння Незалежнасці Украіны?». У бюлетэні для галасавання быў выкладзены такі тэкст (на ўкраінскай мове): ![]()
Напярэдадні галасаванні Прэзідыум Вярхоўнага савета Украіны выступіў са зваротам да народа, у якім былі такія словы:
Вынікі![]() Акт абвяшчэння Незалежнасці Украіны быў падтрыманы ва ўсіх 27 адміністрацыйных рэгіёнах Украіны: 24 вобласці, 1 аўтаномная рэспубліка, і 2 горада са спецыяльным статусам. У бюлетэнь было ўнесена пытанне: «Ці пацвярджае Вы Акт абвяшчэння незалежнасці Украіны?». У галасаванні прынялі ўдзел 84,18 % грамадзян Украіны, якія мелі права голасу (31 891 742 чалавека). 28 804 071 (90,32 %) з іх падтрымаў Акт абвяшчэння незалежнасці Украіны. Такім чынам абвяшчэнне незалежнасці Украіны было пацверджана ўсенародным галасаваннем.
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia