Параслішча
Параслі́шча[1] (трансліт.: Paraslišča, руск.: Порослище) — былая вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіла ў склад Валосавіцкага сельсавета. Апошні жыхар памёр у 2004 годзе. Ліквідавана ў 2010 годзе[2]. ГеаграфіяРазмяшчэннеУ 23 км на паўднёвы ўсход ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 253 км ад Гомеля, 26 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі Асіповічы — Жлобін. ГідраграфіяЗа 2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі знаходзіцца вусце ракі Ветка. Транспартная сеткаТранспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Акцябрскі — Азарычы. ІнфармацыяПланіроўка складалася з двух кароткіх, паралельных паміж сабой вуліц, блізкіх да мерыдыянальнай арыентацыі. Забудова драўляная, сядзібнага тыпу. ГісторыяПа пісьмовых крыніцах вядомая з пачатку XX стагоддзя. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Чырвоны партызан», працавала гамарня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны нямецкія акупанты ў красавіку 1942 года цалкам спалілі вёску і забілі 21 жыхара. У 3 км ад вёскі, на балоце, з 17 да 25 сакавіка 1944 года размяшчаўся лагер для грамадзянскага непрацаздольнага насельніцтва з Бабруйскай, Магілёўскай і Палескай абласцей. За 7 дзён існавання лагера ў ім памерла каля 900 чалавек. 33 жыхары загінулі на фронце. НасельніцтваКолькасць
Дынаміка
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia