Параф’янава (Сітцаўскі сельсавет)
Параф’я́нава[1] (трансліт.: Parafjanava, руск.: Парафьяново) — вёска ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Сітцаўскага сельсавета. НазваЁсць некалькі версій паходжання назвы Параф’янава. За самую праўдападобную належыць яе паходжанне ад імя Парфен, што вынікае з формы, якая ўжывалася ў найстарэшых дакументах - Parfyenkowycze (у 1460 годзе)[2] і Parfinów (у 1650 годзе), а таксама з таго, што старыя мясцовыя жыхары нават у пачатку ХХІ стагоддзя называюць мястэчка "Парфенава" або "Пархвенава". Ад мястэчка Параф’янава атрымала назву чыгуначная станцыя Параф’янаў на лініі Полацк — Маладзечна Балагое-Сядлецкай чыгункі, рух па якой быў адкрыты ў 1906 годзе. Вакол станцыі ўзнікла паселішча, якое таксама называецца Параф'янава, а ў штодзённай камунікацыі мясцовых жыхароў да яго ўжываецца акрэсленне "Станцыя Параф'янава" або "Станцыя". Вёску Параф'янава мясцовыя жыхары часам называюць, дзеля адрознення ад суседняга паселішча, "Касцельнае Параф'янава" або (радзей) "Малое Параф'янава". ГісторыяУпершыню інфармацыя пра Параф'янава з'яўляецца ў крыніцах пад 1435 годам, калі вялікі князь Жыгімонт Кейстутавіч заснаваў пасаду архідыякана пры катэдральным касцёле ў Вільні, і перадаў для яго забеспячэння, сярод іншага неназваныя "двор, людзей і мядовую даніну" ў Куранецкай воласці[2]. У далейшым у XV - XVI стст. узнікалі памежныя спрэчкі паміж уладальнікамі маёнткаўДаўгінава, Докшыцы і Парфенава за лугі па рэках Бладзь (Блядка), Лыха і Зуя (Зуйка). У працэсе вырашэння такой спрэчкі 16 лістапада 1460 года паўстаў дакумент, у якім першы раз згадваецца назва паселішча ў формах Parfyenkowycze i Parphenkowycze[2]. У 1624 годзе віленскі архідыякан Мельхіёр Гэльяшэвіч збудаваў у Параф'янаве драўляны касцёл[3]. Вядомая выява гэтай святыні на гравюры 1650 года. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай ў сярэдзіне XVII стагоддзя святыня была спалена, і адбудаваная наноў і кансэкраваная віленскім архідыяканам біскупам Мікалаем Слупскім 8 верасня 1675 года. Касцёлу быў нададзены тытул Імя Найсвяцейшай Панны Марыі[4]. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Парфенава ў Расійскай імперыі, у складзе Вілейскага павета спачатку Мінскай, потым Віленскай губерні. 18 жніўня 1795 года маёнтак Парфенава Віленскай архідыяцэзіі быў канфіскаваны, як і большасць маёнткаў каталіцкай царквы. У XIX ст. у розныя часы маёнтак належаў Пшаздзецкім, Тышкевічам. У час сялянскай рэформы 1861 года Парфенава стала цэнтрам воласці. Па звестках «Слоўніка геаграфічнага Каралеўства Польскага і іншых краёў славянскіх», у 1886 годзе ў Парфенаве жыло 45 чалавек. Каля 1880 года ўзведзены бровар. У 1899-1904 гадах быў пабудаваны мураваны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі. Праект святыні стварыў архітэктар Тадэвуш Раствароўскі. Касцёл быў асвечаны 20 лістапада 1904 года ксяндзом Янам Курчэўскім[5]. У 1920—1940 гадах маёнтак у складзе гміны Параф’янава Дунілавіцкага, а з 1926 года - Дзісенскага павета Віленскага ваяводства. Пасля 2-й сусветнай вайны значна вырасла аднайменнае паселішча Параф’янава каля чыгуначнай станцыі Параф’янава, у 1940 годзе яно стала цэнтрам асобнага Параф’янаўскага сельсавета і ў 2000-я атрымала статус аграгарадка. У вёсцы ж Параф’янава (былым маёнтку) пасля вайны жыло толькі 250 чалавек, яна не з'яўляецца адміністрацыйным цэнтрам, уваходзіць у склад Сітцаўскага сельсавета. ![]() Славутасці
НасельніцтваВядомыя асобы
Пахаваныя
ГалерэяКрыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia