Гісторыя (стар.-грэч.: ἱστορία) — вобласць ведаў, а таксама гуманітарная навука, якая займаецца вывучэннем чалавека (яго дзейнасці, стану, светапогляду, сацыяльных сувязей, арганізацый і гэтак далей) у мінулым.
У больш вузкім сэнсе гісторыя — гэта навука, якая вывучае разнастайныя крыніцы пра мінулае для таго, каб усталяваць гістарычны працэс, аб’ектыўнасць апісаных фактаў, паслядоўнасць падзей і зрабіць высновы аб іх прычынах.