Партал:Біяграфіі
![]() Біяграфіі (грэч.: βίος — жыццё + γράφω — пішу) — апісанне дзейнасці ў жыцці і дасягненняў асобы. Падрабязней
![]() Макс Планк (1858 — 1947) — выдатны нямецкі фізік, заснавальнік квантавай тэорыі, які перадвызначыў асноўны кірунак развіцця фізікі з пачатку XX стагоддзя. Навуковыя працы прысвечаныя тэрмадынаміцы, тэорыі цеплавога выпраменьвання, квантавай тэорыі, спецыяльнай тэорыі адноснасці, оптыцы. Ён сфармуляваў другі пачатак тэрмадынамікі ў выглядзе прынцыпу ўзрастання энтрапіі і выкарыстоўваў яго для вырашэння задач фізічнай хіміі. Атрымаў закон размеркавання энергіі ў спектры абсалютна чорнага цела (Закон выпрамянення Планка) і абгрунтаваў гэты закон, увёўшы ўяўленне аб кванце энергіі і кванце дзеяння. Гэта паклала пачатак развіццю квантавай фізікі, распрацоўкай розных аспектаў якой ён шмат займаўся ў наступныя гады («другая тэорыя» Планка, праблема структуры фазавай прасторы, статыстычная механіка квантавых сістэм і так далей). Планк упершыню вывеў ураўненні дынамікі рэлятывісцкай часціцы і заклаў асновы рэлятывісцкай тэрмадынамікі. Шэраг яго работ прысвечаны гістарычным, метадалагічным і філасофскім аспектам навукі (далей…). ![]() Антон Луцкевіч (1884 — 1942) — беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, публіцыст, літаратурны крытык, гісторык, мовазнаўца, выдавец. Адзін з заснавальнікаў Беларускай сацыялістычнай грамады, сябра рэдакцый газет «Наша доля» і «Наша ніва», адзін з выдаўцоў газеты «Гоман». Старшыня Віленскай беларускай рады, сябра Рады БНР. Брат Івана Луцкевіча. Ініцыятар і аўтар праекта Трэцяй Устаўной граматы, паводле якой Беларуская Народная Рэспубліка абвешчаная незалежнай дзяржавай. З кастрычніка 1918 года старшыня Народнага сакратарыята БНР, з лістапада старшыня Рады Народных Міністраў (прэм’ер-міністр) і міністр замежных спраў. У снежні 1919 — лютым 1920 года старшыня Рады Міністраў Найвышэйшай Рады БНР. Дзеяч Заходняй Беларусі. Рэдактар адноўленай «Нашай нівы», старшыня Беларускага нацыянальнага камітэта, выкладчык Віленскай беларускай гімназіі (далей…).
![]() Руаль Амундсен, 1920 год.
Трэба напісаць: Аляксандр Кабанаў · Эліс Уокер · Лата Мангешкар · Чжоу Сюань · Лінда Ронстадт · Джудзіт Батлер · Мэры Бэйкэр Эддзі · С'юзан Энтані · Мэры Харыс · Элізабэт Стэнтан · Сажурнэ Трут · Жазэфіна Какрэйн · Крысцін Аманпур · Хеда Хопер · Барбара Уолтэрс · Сяргей Іванавіч Скрыба · Самуіл Уладзіміравіч Палонскі · Алег Рудакоў · Ян Каспровіч
|
Portal di Ensiklopedia Dunia