Беларусь — краіна ва Усходняй Еўропе, якая знаходзіцца на захадзе Усходне-Еўрапейскай раўніны. Мяжуе на паўночным захадзе з Літвой, на поўначы з Латвіяй, на паўночным усходзе і ўсходзе з Расіяй, на поўдні з Украінай, на захадзе з Польшчай (агульная даўжыня меж складае 2969 км). Працягласць з поўначы на поўдзень 560 км, з захаду на ўсход 650 км.
Сялянскі беларускі касцюм мае глыбокія гістарычныя карані і захаваў шмат архаічных рыс. Спалучаючы ў сабе практычнасць і эстэтычнасць, нацыянальны касцюм сялян адлюстроўваў мясцовыя традыцыі і сацыяльны статус асобы, светапогляд майстроў, якія яго выраблялі, а ў дэкаратыўным арнаменце можна было прачытаць цэлыя гісторыі. Мяшчанскі і шляхецкі касцюмы ўпісваюцца ў агульнаеўрапейскія модныя тэндэнцыі, але пры гэтым маюць у сабе вялікую колькасць асаблівасцей, якія дазваляюць вызнаваць іх за разнавіднасці беларускага нацыянальнага касцюма (далей…).
Першая частка — «Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Таямнічае каралеўства» (рэд. Аксана Спрынчан) — пабачыла свет у 2021 годзе, другая частка — «Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Каралеўству патрэбны героі» (рэд. Марыя Ліпніцкая) — выйшла ў 2022 годзе, трэцяя частка «Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Агонь і лёд» (рэд. Марына Варабей) была выдадзена ў 2023 годзе (далей…).
Нарадзіўся ў сям’і заможнага купца ў Полацку, буйным гандлёвым і вытворчым цэнтры Вялікага Княства Літоўскага, імаверна атрымаў там першапачатковую адукацыю. У 1504 годзе паступіў у Кракаўскую акадэмію, дзе атрымаў ступень бакалаўра, у 1512 годзе ў Падуанскім універсітэце стаў доктарам медыцыны. Пераехаў у Прагу, і там 6 жніўня 1517 года Францыск Скарына выдаў першую друкаваную беларускую кнігу — «Псалтыр» (далей…).
Беларусь займае заходнюю ўскраіну Усходне-Еўрапейскай раўніны. Сярэдняя вышыня тэрыторыі складае 160 м над узроўнем мора. Абсалютныя вышыні розняцца ад 80 м (урэз вады р. Нёман каля мяжы з Літвой) да 345 м (г. Дзяржынская на паўднёвым захадзе Мінскага ўзвышша). Каля ¾ тэрыторыі Беларусі займаюць нізіны і раўніны з абсалютнымі вышынямі да 200 м. Тэрыторыя рэспублікі багатая на балоты, найбольшая колькасьць якіх знаходзіцца на Палессі.